From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандар Леанідавіч Чыжэўскі (1897, места Цеханавец Гарадзенскай губэрні, цяпер Польшча — 20 сьнежня 1964) — біяфізык, адзін з заснавальнікаў геліябіялёгіі.
Аляксандар Чыжэўскі лац. Alaksandar Čyžeŭski | |
па-расейску: Александр Леонидович Чижевский | |
Дата нараджэньня | 26 студзеня (7 лютага) 1897 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 20 сьнежня 1964[1][2] (67 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | вынаходнік, фізык, філёзаф, хімік, мэтэароляг |
Навуковая сфэра | касьмічная біялёгія, біяфізыка, геліябіялогія[d], касмічнае надвор'е[d] і іянізатар паветра[d] |
Вучні | V. N. I︠A︡godinskiĭ[d] |
Бацька | Leonid Chizhevsky[d] |
Скончыў Маскоўскі археалягічны інстытут (1917) і Маскоўскі камэрцыйны інстытут (1918), вучыўся на фізыка-матэматычным (1915—1919) і мэдычным факультэтах Маскоўскага ўнівэрсытэту, дзе і працаваў у 1917—1927 у Лябараторыі зоапсыхалёгіі Наркамату асьветы Расеі (з 1925, загаднік Цэнтральнай навукова-дасьледчай лябараторыі іянізацыі з 1931), загаднік лябараторыі Упраўленьня будаўніцтвам Палаца Саветаў.
У 1939 абраны ганаровым прэзыдэнтам на Першым Міжнародным кангрэсе па біялягічнай фізыцы і касьмічнай біялёгіі ў Нью-Ёрку. Быў накіраваны Мэмарандум пра навуковыя працы Чыжэўскага ад імя кангрэсу ў Нобэлеўскі камітэт, але навуковец адмовіўся ад вылучэньня на Нобэлеўскую прэмію «з этычных матываў».
У 1942 быў рэпрэсаваны, знаходзіўся ў лягерах Сьвярдлоўскай вобласьці Расеі і Казахстану. Рэабілітаваны ў 1958, пасьля чаго вярнуўся ў Маскву.
Навуковыя працы па дасьледаваньні ўплыву касьмічных фізычных фактараў і ўзьдзеяньня паветраных іёнаў (аэронаў) на жывыя арганізмы. Усталяваў залежнасьць паміж цыкламі сонечнай актыўнасьці і многімі зьявамі ў біясфэры.
Аўтар успамінаў «Усё жыцьцё» (1947) і зборніка «Вершы» (1987).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.