Remove ads
беларускі краязнавец, гісторык, пэдагог, мэцэнат From Wikipedia, the free encyclopedia
Аляксандар Талерчык (26 сьнежня 1931, в. Парэчча, Слонімскі раён — 5 траўня 2016, Гародня) — беларускі краязнавец, гісторык, пэдагог, мэцэнат.
Аляксандар Талерчык | |
Дата нараджэньня | 26 сьнежня 1931 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 5 траўня 2016 (84 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | краязнавец, гісторык, пэдагог |
Сябра ў | Паходня |
Аляксандр Талерчык нарадзіўся ў 1931 годзе ў вёсы Парэчча Слонімскага раёна. Па афіцыйным дакумэнтам запісаны на год пазьней - 1932 год[1].
У 1950 годзе паступіў у Політэхнічны інстытут у Менску на факультэт «тэхналёгія машынабудаваньня». Пры Хрушчове ўсіх вясковых хлопцаў “дабраахвотна” перавялі на сельскагаспадарчы факультэт, з якога потым утварыўся Менскі сельскагаспадарчы інстытут, пазьней – унівэрсытэт. У 24 гады, пасьля заканчэньня ВНУ, накіравалі галоўным інжынэрам у МТС (Рышчыцы) каля Слоніма. Праз тры гады ажаніўся з Тамарай Падковіч са Слоніма. У той жа час яго запрасілі на пасаду галоўнага інжынэра сельскай гаспадаркі ў Гародню. Праз нейкі час яго накіравалі на тры гады ў Карэліцкі раён, пазьней вярнуўся ў Гародню працаваць у “Сельгастэхніку”, потым працаваў намесьнікам кіраўніка трэста мэліярацыі. З 1994 года і да 2013 Аляксандр Сямёнавіч працаваў індывідуальным прадпрымальнікам у галіне экалёгіі.
З пачаткам перабудовы, разам з жонкаю, далучыўся да стварэньня гарадзенскага клюбу “Паходня”. Па традыцыі, кожны новы сябра клюбу павінен быў расказаць пра сябе нешта цікавае. Талерчык расказаў пра сваё роднае Парэчча і легендарнага Міхала Валовіча, пра пана, што быў за простых мужыкоў. Міхась Ткачоў матываваў яго нешта напісаў пра Валовіча і сваю вёску Парэчча…
Таму пра сваю родную вёску ён напісаў і выдаў у Гародні кнігу, якая так і называецца “Парэчча”. У ёй на аснове адшуканых архіўных матэрыялаў і асабістых успамінаў аўтар паказаў 450-гадовую гісторыю сваёй вёскі Парэчча. Шмат старонак у ёй адведзена Валовічам – былым гаспадарам Парэчча. Падрабязна і ўпершыню ў Беларусі даследчык апісаў патрыятычную дзейнасьць і сьмерць Міхала Валовіча, актыўнага ўдзельніка паўстаньня 1830-1831 гадоў.
Дзякуючы Аляксандру Талерчыку на могілках у вёсцы Парэчча быў адноўлены мэмарыяльны знак, прысьвечаны Валовічам і яго паплечнікам, якія загінулі ў барацьбе супраць Расійскай імпэрыі. Ён фінансаваў аднаўленьне гэтага знаку.
Дамогся ад гарадзенскіх уладаў. каб тыя паставілі помнік кампазытару Антону Валынчыку і мэмарыяльную шыльду [2]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.