From Wikipedia, the free encyclopedia
Альбіні́зм (ад лац. albus — белы) — прыроджаная адсутнасьць пігмэнта скуры, валасоў, радужнай і пігмэнтнай абалонак вока. У вышэйшых расьлінаў выяўляецца ў адсутнасьці зялёнай афарбоўкі ўсёй расьліны або яе частак. Арганізмы з прыкметамі альбінізму завуцца альбіносамі. Альбінізм замацоўваецца ў спадчыну рэцэсыўным генам, які блякуе ў гомазыготным стане сынтэз пігмэнтаў (мэланіну, хлярафілу). У чалавека і жывёл частата ўзьнікненьня альбінізму — 1:20 000-40 000. Альбінізм трапляецца зрэдку сярод дзікіх жывёл, часьцей сярод свойскіх і паддосьледных (трусы, лябараторныя пацукі, мышы). Пашыраная форма альбінізму ў расьлінаў — стракаталістасьць[1].
Адрозьніваюць поўны і частковы альбінізм.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.