Алексій I Камнін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Алексій I Камнін

Алексій I Камнін (па-грэцку: Ἀλέξιος Α' Κομνηνός; к. 1048 — 15 жніўня 1118) — імпэратар бізантыйскі (1081—1118).

Хуткія факты імпэратар, Асабістыя зьвесткі ...
Закрыць

Паходзіў з правінцыйнай ваеннай арыстакратыі, зь яе дапамогаю захапіў уладу. Перасьледваў багамілаў, задушыў шматлікія мяцяжы арыстакратыі, адбіў наступ нарманаў на чале з Робэртам Гўіскарам, удала ваяваў супраць сэльджукаў і печанегаў.

Агульны вайсковы й эканамічны заняпад Бізантыі вымусіў яго зьвярнуцца да папы Урбана II па вайсковую дапамогу Захаду. Гэты заклік наўпрост прывёў да збору Першага крыжовага паходу.

З дапамогай крыжакоў вярнуў Бізантыйскай імпэрыі частку Малой Азіі. У 1108 вымусіў Баэмунда Тарэнцкага, князя Антыёхіі, прызнаць сябе васалам бізантыйскага імпэратара. Алексій I лічыцца заснавальнікам дынастыі Камнінаў, хоць фактычны пачатак дынастыі паклаў яго дзядзька Ісак I.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.