Акінчыцы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Акі́нчыцы[2] — колішні засьценак у Стаўпецім раёне Менскай вобласьці, у 1977 годзе ўключаны ў межы Стоўпцаў.
Акінчыцы | |
трансьліт. Akinčycy | |
![]() | |
Першыя згадкі: | 1784 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Стаўпецкі |
Колькасьць двароў: | 9 (1886)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1717 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°27′46.544″ пн. ш. 26°46′48.346″ у. д. |
Акінчыцы на мапе Беларусі ± ![]() Акінчыцы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
У Акінчыцах разьмешчаны музэй Якуба Коласа, адноўлены ў хаце, дзе ў 1882 годзе нарадзіўся паэт.
Гісторыя

Узгаданы як засьценак князя Радзівіла ў 1784 годзе: тады ён адносіўся да парафіі Стаўпецкага дамініканскага касьцёлу Менскага дэканату[3]. Паводле «Сьпісу воласьцяў, грамадаў і паселішчаў Менскай губэрні на 1 студзеня 1870 г.» у Акінчыцах жыло чатырнаццаць шляхцічаў. Засьценак быў упісаны ў нясьвіскі радзівілаўскі «берчак», у якім вёўся ўлік і кантроль збору грашовых падаткаў з ардынацкай шляхты[4].
У польскім геаграфічным слоўніку 1886 году даюцца такія зьвесткі: «Окіньчыцэ, у народнай гаворцы Акіньчыцы, калісьці сядзіба шляхты Акіньчыцаў, Менскі павет, у 3-м койданаўскім стане, Сьвержанская воласьць, за 4 вярсты на поўнач ад мястэчка Новы Сьвержань, пры гасьцінцы з Атцэды, мае 9 двароў, мясцовасьць роўная, зь лёгкай глебай»[5].
Паблізу дарогі мясьцілася Акінчыцкая лясная камора, дзе з 1881 па 1883 год жыла сям’я лесьніка Нясьвіскай ардынацыі Міхася Міцкевіча і яго жонкі Ганны. 3 лістапада 1882 году ў іх нарадзіўся сын Кастусь, у будучым — Народны паэт Беларусі Якуб Колас.
Рашэньнем аблвыканкаму ў 1977 годзе вёска Акінчыцы ўключана ў межы гораду Стоўпцаў.
Славутасьці
- Музэй Якуба Коласа, разьмешчаны ў адноўленай хаце, дзе нарадзіўся паэт.
Ураджэнцы
- Якуб Колас — беларускі пісьменьнік, паэт, Народны паэт Беларусі
- Фабіян Акінчыц — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, адзін з заснавальнікаў і старшыня Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.