Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Акры (па-партугальску: Acre) — штат на паўночным захадзе Бразыліі, адносіцца да Паўночнага рэгіёну краіны, разьмешчаны на поўдзень ад экватару. Адміністрацыйны цэнтар — Рыю-Бранка. Мяжуе на поўначы з штатам Амазонас, на ўсходзе — з Рандоніяй, на паўднёвым усходзе — з Балівіяй, на паўднёвым захадзе — з Пэру. Штат займае па плошчы 16 месца ў Бразыліі (152 581,388 км²), а па насельніцтву — 25 месца (732 793 чалавек).
Акры | |
Acre | |
Герб | Сьцяг |
Гімн | гімн Акры[d] |
---|---|
Агульныя зьвесткі | |
Краіна | Бразылія |
Статус | Штат |
Уваходзіць у | Паўночны рэгіён[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Рыю-Бранка |
Дата ўтварэньня | 15 чэрвеня 1962 |
Кіраўнік | Гладсан Камэлі[d] |
Насельніцтва (2010) | 732793 (25-е месца) |
Плошча | 152581.388 км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 234 м |
Месцазнаходжаньне Акры | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | -4 |
Код ISO 3166-2 | BR-AC |
Паштовыя індэксы | 69900-000 to 69999-000 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Тэрыторыя адносіцца да басэйна Амазонкі. На заходняй мяжы з Пэру — горы Сэра-ду-Дывізор (Кантамана), максымальная вышыня якіх налічвае 609 м. Асноўныя рэкі: прытокі Амазонкі — Журуа й Пурус (з прытокамі) працякаюць у напрамку на поўнач і паўночны ўсход.
Першапачаткова тэрыторыя належала Балівіі, аднак падчас каўчукавай ліхаманкі сюды прыйшло шмат партугаламоўных бразыльцаў, якія абвесьцілі Рэспубліку Акры. Пасьля шэрагу ваенных канфліктаў штат адышоў да Бразыліі паводле дамовы з Балівіяй ад 17 лістапада 1903 году, пераўтвораны ў штат у 1962 годзе, да гэтага быў фэдэральнай тэрыторыяй[1].
Штат падзяляецца на два мэзарэгіёны: Валі-ду-Акры (усходні) і Валі-ду-Журуа (заходні), якія ў сваю чаргу падзяляюцца на шэраг мікрарэгіёнаў.
Насельніцтва займаецца ў асноўным зборам соку гевэі й бразыльскіх арэхаў па рэках, і вырошчваньнем маніёку. Таксама ў штаце вырабляюцца лесанарыхтоўкі, на мяжы з Пэру маюцца залатыя капальні.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.