Remove ads
штат ЗША From Wikipedia, the free encyclopedia
Аклаго́ма (па-ангельску: Oklahoma) — штат на поўдні цэнтральнай часткі ЗША. Насельніцтва 3,451 млн чалавек (27-е месца ў ЗША; 2000 год). Сталіца і найбуйнейшы горад — Аклагома-Сіці. Назва Аклагома паходзіць з індзейскай мовы чокта, у якой яна азначае «чырвоныя людзі». Афіцыйная мянушка — «Штат хапатліўцаў», або «Штат землезахопніка» (па-ангельску: Sooner State).
Аклагома | |||||
| |||||
Мянушка | «Штат хапатліўцаў» | ||||
---|---|---|---|---|---|
Сталіца | Аклагома-Сіці | ||||
Найбуйнейшы горад | Аклагома-Сіці | ||||
Плошча | |||||
20-я па ЗША | |||||
- агулам | 181 195 км² | ||||
- % вады | 1,8 | ||||
- шырата | 33°35' пн. ш. па 37°0' пн. ш. | ||||
- даўгата | 94°29' з. д. па 103°0' з. д. | ||||
Насельніцтва | |||||
28-е па ЗША | |||||
- агулам | 3 687 050 (2009) | ||||
- шчыльнасьць | 20,34/км² | ||||
Дата заснаваньня | 16 лістапада 1907 (46-ы) | ||||
Губэрнатар | Мэры Фэлін | ||||
Часавы пас | Ціхаакіянскі час: UTC-6/-5 | ||||
Афіцыйная старонка |
Плошча Аклагомы складае 181 196 км² (20-е месца ў ЗША). На ўсходзе штат мяжуе з Арканзасам і Мізуры, на поўдні — з Тэхасам, на захадзе — зь Нью-Мэксыка, на поўначы — з Каларада і Канзасам.
Да прыходу эўрапейцаў тэрыторыі Аклагомы насялялі індзейскія плямёны — ўічыта, куапа, код і асаге. У XVI стагодзьдзі тут зьявіліся гішпанскія экспэдыцыі. Потым некаторы час тэрыторыю аспрэчвалі Гішпанія і Францыя.
У 1830-х Аклагома, якая мела статус індзейскай тэрыторыі, стала адным зь месцаў, куды перасялялі карэнных жыхароў у адпаведнасьці з Законам аб перасяленьні індзейцаў.
Падчас грамадзянскай вайны розныя плямёны індзейцаў падтрымлівалі розныя бакі. У 1861 годзе шматлікія плямёны, у прыватнасьці чэрокі, чокта і сэмінолы, склалі саюзніцкія дамовы з канфэдэратамі. Пасьля вайны, у 1866 годзе, фэдэральны ўрад вымусіў індзейцаў скласьці новыя дамовы. Вялікая частка індзейскай тэрыторыі перайшла да ўраду ЗША.
Аклагома афіцыйна ўвайшла ў склад ЗША 16 лістапада 1907 году, стаўшы 46-м штатам.
Аснову эканомікі Аклагомы складае распрацоўка нафтавых і газавых радовішчаў, а таксама сельская гаспадарка і харчовая прамысловасьць.
Гарады з колькасьцю жыхароў болей за 20 тысячаў на 1 ліпеня 2004 году | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.