From Wikipedia, the free encyclopedia
Акартэ́лі[1] — хутар у Беларусі, каля Туравейскага возера. Уваходзіць у склад Міхалішкаўскага сельсавету Астравецкага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Акартэлі лац. Akarteli | |
Былая назва: | Саракі |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Астравецкі |
Сельсавет: | Міхалішкаўскі |
Насельніцтва | |
колькасьць: | 2 чал. (2004) |
колькасьць двароў: | 1 |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1591 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°53′43″ пн. ш. 26°10′55″ у. д. |
± Акартэлі |
Раней вёска называлася Саракі, калі яе пераназвалі невядома. Ёсьць вэрсія, што новую назву вёска атрымала ў гонар першага старшыні сельскага Савету. На мясцовых могілках ёсьць магілка, дзе, як сьведчыць надпіс на помніку, у 1956 годзе пахаваны Раман Акартэль[2].
У XIX стагодзьдзі — засьценак пры возеры Белае ў Сьвянцянскім павеце Віленскай губэрні. Уваходзіў у маёнтак Шайкуны, належаў памешчыку Сволькену. У 1872 годзе — 14 рэвіскіх душ. Уваходзіў у Аляксандраўскую воласьць і адносіўся да Падольскай сельскай грамады. У 1897 годзе ў засьценку 7 дамоў, 45 жыхароў.
Да 26 лютага 2013 году ўваходзіў у склад ліквідаванага Спондаўскага сельсавету[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.