Remove ads

Адольф Зянюк (1895, в. Сухаволя, Сакольскі павет — 23 верасьня 1937, Сандамір, Польшча) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, адвакат.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Закрыць

Нарадзіўся пад Горадняй у в. Сухаволя Сакольскага павету.[1] Скончыў гімназію ў Горадні. Далучыўся да беларускага руху, будучы ў 3-й клясе гімназіі. Нацыянальную сьвядомасьць вынес з роднай хаты.

Адзін з заснавальнікаў Гарадзенскага гуртка беларускай моладзі. У гуртку прыймаў актыўны ўдзел ва ўсіх яго працах. Удзельнічаў у спэктаклях гуртка. Уваходзіў у склад рэдкалегіі часопісу «Колас беларускай нівы». Пісаў мастацкія апавяданьні. Паводле ўспамінаў Зоські Верас меў вельмі прыгожы почырк і ўласна ён перапісаў матэрыялы для часопісу-аднаднёўкі «Колас беларускай нівы», які ў колькасьці 50 ас. быў надрукаваны на шапірографе.[2] З восені 1913 — апошні кіраўнік гуртка.

Паступіў на юрыдычны факультэт Пецярбурскага ўнівэрсытэту. Дбаючы аб агульным разьвіцьці, хадзіў на лекцыі хіміі і філязофіі. Прымаў сталы ўдзел у дзейнасьці беларускіх студэнцкіх арганізацыяў у Пецярбургу, а таксама ў грамадзкім беларускім руху. Як сталы сябра сустрэчаў у праф. Браніслава Эпімах-Шыпілы, быў у курсе ўсіх беларускіх падзеяў у Пецярбургу, і таму, паводле сьведчаньня Зоські Верас, зьяўляўся сваеасаблівым сувязным паміж Пецярбургам і Менскам.[2] Яго лісты да Зоські Верас адлюстроўвалі ўсё жыцьцё беларускага руху ў Пецярбургу, і таму іх чыталі супольна з усімі менскімі беларусамі, якія зьбіраліся ў Беларускай хатцы (Захараўская, 18), а лісты Зоські Верас пра беларускую дзейнасьць у Менску чыталі на сходах у прафэсара Б. Эпімах-Шыпілы. 16 сьнежня 1914 году на вечарыне ў Эпімах-Шыпілы прачытаў рэфэрат «Стасунак беларусаў да іх суседзяў».

У 1916 годзе мабілізаваны ў войска. Скончыў вайсковую вучэльню ў Кіеве, пасьля чаго юнкерам пападае ў Перм.

У 1920-я гады навучаўся ў Віленскім унівэрсытэце. Сябра ўправы Беларускага студэнцкага саюзу. У 1925 выдавец-рэдактар часопісу «Студэнцкая думка».[3] Скончыў Віленскі ўнівэсытэт Стэфана Баторыя у 1927 годзе. У 1928 годзе прызначаны кіраўніком беларускага аддзелу на Віленскім радыё, дзе кожны тыдзень чытаў беларускія лекцыі. Верагодна, дзякуючы ягоным клопатам, у 1930-я гады на радыё, якое трансьлявалася на ўсю Польшчу, часта выступаў хор БСС пад кіраўніцтвам Рыгора Шырмы.

Працаваў судзьдзёй у Вільні, на Палесьсі. 8 лістапада 1930 году Адольф Зянюк, асэсар судовы ў акрузе апэляцыйнага суду ў Вільні, быў прызначаны судзьдзём павятовага суду ў Століне ў Пінскай акрузе акруговага суду.[4] Вядома, што ў 1932-1933 г. быў кіраўніком гарадзкога апэляцыйнага суду ў Сандаміры.[5]

Маючы ўсяго трохі за сорак гадоў, заўчасна памёр на пасадзе гарадзкога судзьдзі ў Сандаміры 29 верасьня 1937 году.[6]

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.

Remove ads