From Wikipedia, the free encyclopedia
У фізыцы і тэхніцы адзінкі вымярэньня (адзінкі фізычных велічынь, адзінкі велічынь[1]) выкарыстоўваюцца для стандартызаванага паданьня вынікаў вымярэньняў. Лікавае значэньне фізычнай велічыні вызначаецца як дачыненьне вымеранага значэньня да некаторага стандартнага значэньня, якое і зьяўляецца адзінкай вымярэньня. Лік з указаньнем адзінкі вымярэньня завецца найменным.
Адрозьніваюць базавыя адзінкі вымярэньня, якія вызначаюцца з дапамогай эталёнаў, і вытворныя адзінкі, вызначаныя з дапамогай базавых. Выбар велічыні і колькасьці базавых адзінак вымярэньня можа быць адвольным і вызначаецца толькі традыцыямі або дамовамі. Існуе вялікая колькасьць розных сыстэм адзінак вымярэньня, якія адрозьніваюцца выбарам базавых адзінак вымярэньня.
Дзяржава, як правіла, заканадаўча ўсталёўвае якую-небудзь сыстэму адзінак. Мэтралёгія бесьперапынна працуе над паляпшэньнем адзінак вымярэньня і базавых адзінак і эталёнаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.