шатляндзкі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia
«Абэрдын» (па-ангельску: Aberdeen Football Club) ― шатляндзкі прафэсійны футбольны клюб з гораду Абэрдына. Клюб выступае ў шатляндзкай Прэм’ер-лізе й зьяўляецца адным з самых пасьпяховых клюбаў у краіне, чатыры разы станавіўся чэмпіёнам Шатляндыі й сем разоў перамагаў у кубку краіны.
Абэрдын | |||||
Поўная назва | Aberdeen Football Club | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 14 красавіка 1903 | ||||
Горад | Абэрдын, Шатляндыя | ||||
Стадыён |
Пітадры Умяшчальнасьць: 22 199 | ||||
Прэзыдэнт | Ст’юарт Мілн[d] | ||||
Кіраўнік | Дэйв Кормак[d] | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-ліга | ||||
· 2023—2024 | 7 месца | ||||
| |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы afc.co.uk (анг.) |
Клюб быў заснаваны ў 1903 годзе ў выніку аб’яднаньня трох клюбаў з Абэрдына. Але ажно да 1950-х гадоў клюб ня меў ніводнага тытулу, пакуль не дабіўся посьпеху ў 1947 годзе пад кіраўніцтвам трэнэра Дэйва Галідэя. Але найбольшых посьпехаў клюб займеў падчас працы Алекса Фэргюсана ў 1980-х гадох, на пасадзе галоўнага трэнэра, калі абэрдынцы тры разы станавіліся чэмпіёнамі Шатляндыі, чатыры разы перамагалі ў Кубку Шатляндыі й аднойчы ў Кубку лігі. На міжнароднай арэне Фэргюсан прывёў клюб да двух тытулаў: уладальнікаў Кубка ўладальнікаў кубкаў і Супэркубку УЭФА ў 1983 годзе. «Абэрдын» таксама зьяўляецца апошнім на гэты час клюбам ня з Глазга, які перамагаў у чэмпіянаце Шатляндыі.
Хатнія гульні клюб праводзіць на стадыёне «Пітадры» з часоў свайго заснаваньня. Арэна месьціць 22 199 гледачоў, усе месцы знаходзяцца пад дахам. «Пітадры» зьяўляецца першым стадыёнам у сьвеце, дзе была ўпершыню ўжыта тэхнічная зона, якая была распрацавана Дональдам Колманам. Клюбнымі колерамі зьяўляюцца чырвоны й белы з 1939 году, дагэтуль клюб выкарыстоўваў чорны й залацісты колеры.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.