From Wikipedia, the free encyclopedia
Абраз Божай Маці Зарваніцкай — сьвятыня ў вёсцы Зарваніца, датуецца сярэдзінай XVII ст., па легендзе паходзіць з XIII стагодзьдзя. Вядомы абраз ва Украіне і за яе межамі.
Абраз уяўляе сабою вобраз Багародзіцы, якая трымае на левай руцэ малога Езуса; распасьцёртыя правыя рукі абедзьвюх фігур паднятыя для прывітаньня і благаславеньня; погляд Божай Маці спакойны, засяроджаны.
Паводле паданьня, пасьля спусташэньня татарскімі ордамі Кіеву адзін манах, ратуючыся ўцёкамі навалы, трапіў у невядомыя месцы над ракой Стрыпа. Знураны, у малітве прасіў Багародзіцу, каб ўзяла яго пад сваю апеку. Супакоены малітвай, заснуў. У сьне яму зьявіліся Дзева Марыя і два Анёлы з белымі лілеямі ў руках. Манах упаў перад Багародзіцай на калені, а яна ўсьміхнулася, дакранулася да яго Амафорам. Манах прачнуўся ў чароўнай даліне, ахутанай густым лесам. Уражаны прыгажосьцю мясцовасьці, убачыў над крыніцай абраз Прасьвятой Багародзіцы з Езусам на руках, які сьвяціўся. Манах застаўся там. Пасьля пабудаваў капліцу, куды зьмясьціў абраз; пасьля тут узьвялі царкву з кляштар ам.
Сяло паўстала ля гэтага сьвятога месца, назвалі Зарваніца. Паводле паданьня, абраз не раз спыняў варожыя напады, а вада з крыніцы ацаляла калек і хворых.
Намаганьнямі сьвятара (ЎГКЦ) у Зарваніцы бацькі Парфірыя Мандзічэўскага (дэпутата да Галіцкага сэйму[1]) у 1867 годзе адбылася Урачыстая каранацыя абразу. Папа Рымскі Піюс IX надаў ёй адпустовае значэньне. У 1921 годзе мастак Пётар Халодны рэстаўраваў яе і зрабіў копію.
Пасьля 2-й сусьветнай вайны мясцовыя жыхары П. Дзяркач і Ю. Манастырская хавалі абраз, а ў 1988 годзе перадалі яе ў Зарваніцкі храма Найсьвяцейшай Тройцы. З таго часу ў Зарваніцы адбываюцца шматлюдныя пілігрымкі.
У кастрычніку 2017 году на плошчы Сьвятога Пятра у Ватыкане Папа Францішак падчас імшы блаславіў кароны, былі пачэпляныя на прывезеную з Зарваніцы копію абразу[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.