Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ісфаган (па-пэрсыдзку: اصفهان, трансьл. Esfāhān) — горад у Іране, цэнтар астану Ісфаган. Разьмешчаны за 340 км на поўдзень ад Тэгерану. Насельніцтва складае 1 908 609 чалавек (трэці паводле колькасьці насельніцтва горад Ірану пасьля Тэгерану ды Мэшгеду). Паводле перапісу 2011 году, насельніцтва аглямэрацыі Ісфагану складала 3 793 101 чалавек (трэці паводле колькасьці насельніцтва раён Ірану пасьля Тэгерану ды Мэшгеду). У мэтрапалітэнскі раён уваходзяць гарады Зарын-Шагр, Фуладшагр, Наджафабад, Хамэйні-Шагр. Адзін з найбольшых гарадоў у сьвеце.
Ісфаган | |
пэрс. اصفهان | |
Краіна: | Іран |
Астан: | Ісфаган |
Мэр: | Мартэза Сакеян Нэджад |
Плошча: | 280 км² |
Вышыня: | 1590 м н. у. м. |
Насельніцтва (2012) | |
колькасьць: | 1 908 968 чал. |
шчыльнасьць: | 6817,74 чал./км² |
Часавы пас: | UTC+3:30 |
Тэлефонны код: | 031, 0913 |
Паштовы індэкс: | 811 |
Геаграфічныя каардынаты: | 32°39′9″ пн. ш. 51°40′29″ у. д. |
Ісфаган | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
https://isfahan.ir/ |
Ён квітнеў ад 1050 да 1722 году, асабліва ў 16 стагодзьдзі падчас кіраваньня дынастыі Сэфэвідаў, калі ён стаў сталіцай Пэрсіі ў другі раз у гісторыі. Нават сёньня горад захаваў большасьць сваёй былой славы. Ён вядомы сваёй ісламскай архітэктурай, з мноствам прыгожых бульвараў, крытых мастоў, палацаў, мячэтаў ды мінарэтаў. З гэтай нагоды зьявілася пэрсыдзкая прымаўка «Esfahān nesf-e jahān ast» (Палова сьвету — гэта Ісфаган).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.