From Wikipedia, the free encyclopedia
Істрапаліта́нскі ўнівэрсытэ́т (па-лацінску: Universitas Istropolitana), які з XVI ст. памылкова называецца Істрапалітанская акадэмія (па-лацінску: Academia Istropolitana) — былая навучальная ўстанова, найстарэйшы ўнівэрсытэт, заснаваны на тэрыторыі Славаччыны і трэці па ліку ўнівэрсытэт, заснаваны ў Каралеўстве Вугоршчына.
Істрапалітанская акадэмія | |
Былы будынак унівэрсытэту | |
па-лацінску: Universitas Istropolitana | |
Функцыянаваў | 1465—1491 |
---|---|
Рэктар | Янаш Вітэз[d] |
Месцазнаходжаньне | |
Геаграфічныя каардынаты | 48°8′33″ пн. ш. 17°6′23″ у. д. |
Горад | Браціслава |
Краіна | Славаччына |
Істрапалітанская акадэмія |
Унівэрсытэт быў заснаваны ў 1465 годзе рымскім папам Паўлам II па замове караля Матвея Корвіна. З гэтага часу пачынаецца гісторыя вышэйшай адукацыі на тэрыторыі сучаснай Славаччыны. На тыя часы гэта быў адзіны ўнівэрсытэт на тэрыторыі Каралеўства Вугоршчына, але, з гістарычнага пункту гледзішча, ня першы. Шмат знакамітых выкладчыкаў з Аўстрыі, Італіі і іншых краінаў выкладалі ў вышэйшай школе. Унівэрсытэт прыпыніў сваё існаваньне пасьля сьмерці Матвея Корвіна ў 1490 годзе. Рэнэсансавы будынак былога ўнівэрсытэту дагэтуль стаіць у Браціславе, месьцячы тэатральны факультэт унівэрсытэту музычных мастацтваў.
Назва «Istropolis» (прым. Istropolitana) — грэцкая назва Браціславы, што азначае «горад на Дунаі» (Ister = Дунай; Polis = горад).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.