адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ваўкавыскім раёне Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Ізабе́лінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ваўкавыскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Ізабелін.
Ізабелінскі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Ізабелін |
Дата ўтварэньня | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва |
|
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
12 кастрычніка 1940 году створаны ў складзе Ваўкавыскага раёну Беластоцкай вобласьці (з 20 верасьня 1944 году — Гарадзенскай) вобласьці БССР[1].
25 сьнежня 1962 году ў склад сельсавету зь Міхайлаўскага сельсавету Сьвіслацкага раёну перададзеныя вёскі Азярыска, Аляксандраўка, Бакі, Бяляўшчына, Камяніца, Малая Лапеніца, Мітрані[2]. 23 чэрвеня 1980 году ў склад Ваўкавыскага сельсавету перададзеныя вёскі Азярыска, Аляксандраўка, Бакі, Бяляўшчына, Камяніца, Малая Лапеніца, Мітрані[3].
29 траўня 2018 году ліквідаваны хутар Сегянеўшчына[4].
Насельніцтва сельсавету паводле перапісу 2009 году — 1679 чалавек[5], зь іх 77,4 % — беларусы, 14,5 % — палякі, 4,5 % — расейцы[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.