From Wikipedia, the free encyclopedia
Іван Васільевіч Цітавец (нарадзіўся 7 кастрычніка 1936 году) — беларускі літаратар, паэт-песеньнік. Сябра Саюзу пісьменьнікаў Беларусі.
Іван Васільевіч Цітавец | |
Род дзейнасьці | літаратар, паэт-песеньнік |
---|---|
Дата нараджэньня | 7 кастрычніка 1936 (88 гадоў) |
Месца нараджэньня | в. Вялікі Вязок Крупскага раёну Менскай вобласьці |
Грамадзянства | Беларусь |
Месца вучобы | |
Занятак | літаратар, пясьняр |
Сябра ў | Саюз пісьменьнікаў Беларусі |
Узнагароды |
Нарадзіўся ў вёсцы Вялікі Вязок Крупскага раёну Менскай вобласьці ў мнагадзетнай сялянскай сям’і. Працоўную дзейнасьць пачаў пасьля заканчэньня сямігодкі. Закончыў Маскоўскі індустрыяльна-пэдагагічны тэхнікум і Беларускі тэхналягічны інстытут. Па адукацыі — інжынэр-мэханік. Працаваў на будоўлях, заводах і амаль 30 гадоў — пэдагогам. Жыве ў Менску.
Выдаў кнігі «Дзіўная старана» і «Сполохи», а таксама зборнік песень «Ёсць любоў у мяне…». Творы на яго вершы выконваюць народны хор імя Цітовіча, калектывы «Церніца», «Вербніца», «Бяседа», ансамбль «Сьвята»[1]. Шэраг песень на вершы Івана Цітаўца напісаў кампазытар Мікалай Яцкоў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.