Ёнчэпінг (па-швэдзку: Jönköpings län) — лэн, разьмешчаны ў цэнтральнай Швэцыі, пераважна ў ляндскапе Смолянд і часткова (на паўночным захадзе) — у Вэстэр’ётляндзе. Мяжуе з лэнамі Галянд, Вэстра-Ёталянд, Эстэр’ётлянд, Кальмар і Крунубэрг. Адміністрацыйны цэнтар — Ёнчэпінг.
Ёнчэпінг | |
па-швэдзку: Jönköpings län | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Швэцыя |
Статус | Лэн |
Адміністрацыйны цэнтар | Ёнчэпінг |
Дата ўтварэньня | 1687 |
Ляндсгёўдынг | Гэлена Юнсан |
Насельніцтва (2023) | 368 856 (6-е месца) |
Шчыльнасьць | 34 чал./км² |
Плошча | 10 475 км² (12-е месца) |
Шырата | Паўночная 57°45’0 |
Даўгата | Усходняя 14°12’0 |
Лэн Ёнчэпінг на мапе Швэцыі | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Код ISO 3166-2 | SE-F |
Код аўтам. нумароў | F |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Геаграфія
Ёнчэпінг разьмешчаны ў сярэдняй частцы паўднёвай Швэцыі і зьяўляецца лягістычным і дэмаграфічным цэнтрам Скандынавіі. Гэта самая індустрыялізаваная вобласьць у Скандынавіі і лічыцца найбольш спрыяльнай для камэрцыйнай дзейнасьці часткай Швэцыі, якая часта завецца калыскай прадпрымальніцтва. Лэн Ёнчэпінг падзяляецца на 13 камунаў, большая частка зь якіх знаходзяцца ў ляндскапе Смолянд, і толькі далучаныя да яго ў 1998 г. камуны Габу і Мульшэ — у Вэстэр’ётляндзе. Насельніцтва лэну складае 368 856 чал. (па стане на 31.12.2023).
Найбуйнейшыя гарады
Па стане на 2020 год найбуйнейшымі гарадамі лэну Ёнчэпінг зьяўляюцца Ёнчэпінг (100 579 чал.), Вэрнаму (19 822 чал.), Нэсшэ (18 479 чал.), Транос (14 789 чал.).
Вонкавыя спасылкі
Ёнчэпінг (лэн) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.