ангельскі рок-гурт From Wikipedia, the free encyclopedia
The Rolling Stones — ангельскі рок-гурт, створаны ў 1962 годзе ў Лёндане мультыінструмэнталістам Браянам Джонзам ды піяністам Янам Ст’юартам, да якога неўзабаве далучыліся сьпявак Мік Джагер і гітарыст Кіт Рычардс. Басіст Біл Вайман і бубнач Чарлі Ўотс давяршылі пачатковы склад гурту, а Ст’юарт, які не падыходзіў да вобразу ідала падлеткаў, быў выключаны з афіцыйнага сьпісу ўдзельнікаў у 1963, але заставаўся клявішнікам гурта і тур-мэнэджарам да сваёй сьмерці ў 1995.
На пачатковай стадыі існаваньня гурту Джагер і Рычардс склалі аўтарскі дуэт і паступова перахапілі ініцыятыву ў Джонза, які цягам часу стаўся ўсё болей праблемным і ненадзейным. Першапачаткова гурт выконваў амэрыканскія блюзы і рытм-н-блюз, але ад альбому 1966 году «Aftermath» на дыскі сталі трапляць пераважна ўласныя кампазыцыі аўтарства Джагера/Рычардса. Мік Тэйлар замяніў Джонза незадоўга да ягонай сьмерці ў 1969, але сам сышоў з гурту ў 1974 і быў заменены ў 1975 на былога гітарыста «Faces» Роні Ўуда, які грае з гуртом і сёньня. Вайман сышоў з гурту ў 1992, басіст Дэрыл Джонз, які не зьяўляецца афіцыйным чальцом гурту, грае ад 1994.
Спачатку папулярныя ў Вялікабрытаніі і Эўропе, The Rolling Stones трапілі ў ЗША напачатку 1960-х падчас «Брытанскага нашэсьця». Гурт выпусьціў 22 студыйных альбомы (24 у ЗША), 8 канцэртавых дыскаў (9 у ЗША) і шматлікія кампіляцыі; агульныя продажы дыскаў склалі больш за 200 мільёнаў асобнікаў па ўсім сьвеце[1]. Дыск Sticky Fingers (1971) распачаў чаргу з васьмі пасьлядоўна створаных альбомаў, што траплялі на першае месца ў амэрыканскіх чартах. Апошні альбом гурта, A Bigger Bang, выйшаў у 2005. У 1989 The Rolling Stones трапілі ў Залю славы Рок-н-ролу. У 2004 яны былі прызнаныя нумарам 4 у сьпісе 100 найлепшых музыкаў усіх часоў па вэрсіі часопіса «Rolling Stone».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.