From Wikipedia, the free encyclopedia
Pong — відэагульня, якая зьяўляецца сваеасаблівым сымулятарам настольнага тэнісу з прымітыўнай двумернай графікай. Галоўная мэта гульні — перамагчы другога гульца: кампутар ці чалавека — набраўшы большы за яго лік.
Pong была выдадзена кампаніяй Atari 29 лістапада 1972 году і стала першай шырокавядомай гульнёй, якая атрымала вялікі распаўсюд як на гульнявых аўтаматах, гэтак і на кансолях. Посьпех гульні натхніў Atari на разробку гульні Breakout у 1976 годзе, а потым і Taito — на стварэньне Arkanoid у 1986, што дало пачатак новаму жанру аркадных відэагульняў — арканоід.
Pong зьяўляецца двумернай спартыўнай гульнёй-сымулятарам настольнага тэнісу. Гулец кіруе вэртыкальна сваёй плятформай-ракеткай, з дапамогай якой ён адбівае мячык. Ад верхняй і ніжняй мяжы поля мячык адскоквае пад тым самым кутом, пад якім і трапіў на мяжу. Галоўнае — абараніць сваю мяжу (зь левага ці правага боку), каб мячык ня трапіў па-за ракетку. Калі мячык трапіў за ракетку гульца, лік апанэнта павялічваецца на адзінку. Выйграе той, у каго будзе большы лік напрыканцы.[1][2][3]
Pong была першай гульнёй, якую разрабіла кампанія Atari, Inc., заснаваная ў 1972 годзе Ноланам Бушнэлам і Тэдам Дэбні.[4][5]
Пасьля выпуску Computer Space Бушнэл вырашыў стварыць кампанію, якая б стварала больш гульняў. Першы кантракт быў заключаны з Bally Technologies для стварэньня гоначнае гульні.[3]
Посьпех аркаднай вэрсіі прымусіў кампанію ствараць новыя прадукты.[4] У 1974 годзе інжынэр Atari Гараль Лі стварыў хатнюю вэрсію гульні, якая падключалася да тэлевізара: Home Pong. Кодавая назва разрбокі была «Darlene» (паводле адной з супрацоўніц кампаніі).
Кантролер, які быў распрацаваны, уяўляў сабою прыладу, прыстасаваную да падстаўкі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.