PT-91 «Цьвёрды» (па-польску: PT-91 Twardy) — польскі асноўны баявы танк, заснаваны на ліцэнзійным варыянце савецкага Т-72М1. Першыя прататыпы былі выраблены ў 1993 годзе. Базавы варыянт PT-91 сэрыйна выпускаўся на прадпрыемстве «Бумар-Лабэнды» (па-польску: Bumar Łabędy) з 1995 па 2002 год. Усяго для ВС Польшчы было выраблена 232 PT-91. Апроч выпуску новых танкаў, Польшча плянуе пераабсталёўваць па гэтым стандарце ўсе стаячыя на ўзбраеньні Т-72.
Хуткія факты Тып танка:, Краіна-вытворца: ...
PT-91 Цьвёрды |
|
Тып танка: |
асноўны танк |
Краіна-вытворца: |
Польшча |
Павозка (экіпаж), чал.: |
3 |
Гісторыя: |
Час эксплюатацыі: |
з 1995 |
Выкарыстаньне: |
Польшча (232 адзінкі), Малайзія (48 адзінак) |
Гісторыя вытворчасьці: |
Час стварэньня: |
1995 |
Вытворца: |
Bumar Łabędy |
Усяго выраблена: |
болей за 250 |
Мадыфікацыі: |
PT-91 Twardy |
Памеры: |
Маса, т: |
45,3 |
Даўжыня, мм: |
686 |
Даўжыня з гарматай, мм: |
953 |
Шырыня, м: |
3,37 (нармальны) 3,59 (з экранамі супраць кумулятыўных снарадаў) |
Вышыня, м: |
2,19 |
Браня: |
Актыўная браня, мм: |
браня і рэактыўнай маналітнай сталі, таўшчынёй 220 мм (тэле), каля 400 мм (вежа), 80 мм (бакавыя часткі корпуса) |
Дынамічная браня, мм: |
навясная ERAWA |
Узбраеньне: |
Марка гарматы і калібр: |
2А46 рапіра-3 125 мм |
Тып гарматы: |
гладкаствольная |
Боекамплект гарматы: |
42 шт |
Кулямёт: |
АПК 7,62 ММ. |
Тэхнічныя характэрыстыкі: |
Тып рухавіка: |
1 дызэльны рухавік, 12-цыліндравы PZL-Wola S-12U магутнасьць 625 кВт |
Магутнасьць рухавіка, к.с.: |
850 к. с. |
Хуткасьць па шашы, км/г: |
60 км/г |
Хуткасьць па перасечанай мясцовасьці, км/г: |
40 км/г |
Выявы ў Вікісховішчы |
Закрыць
- PT-91 Twardy — базавы варыянт, разьвіцьцё T-72M1. Паступіў на ўзбраеньне ў 1995 годзе. Абсталяваны дызэльным рухавіком PZL-Wola S-12U магутнасьцю 850 л.з., СКА СКА-1М «Драва», цеплавізарам польскай вытворчасьці й ДА ERAWA. Асноўны танк ВС Польшчы.
- PT-91А — абсталяваны мадэрнізаваным дызэльным рухавіком PZL-Wola S-1000 магутнасьцю 1000 л.з. Сэрыйна не выпускаўся.
- PT-91Z Hardy — мадэрнізаваны варыянт PT-91А, абсталяваны францускае СКА Sagem SAVAN 15. Гэты танк перамог у тэндары на пастаўку танкаў узброеным сілам Малайзіі ў 2003 годзе. Быў выраблены толькі адзін прататып.
- PT-91M Pendekar — варыянт PT-91Z для ўзброеных сілаў Малайзіі (адгэтуль літара «М» у індэксе). Танк абсталяваны манаблёчнаю сілкавальнай усталёўкаю SESM/Renk ESM 350, якая складаецца з мадэрнізаванага польскага рухавіка PZL-Wola S-1000R магутнасьцю 1000 л.з. і аўтаматычнаю каробкаю перадач Rent (8 перадачаў наперад і 3 назад).[1] Дадзеная сілкавальная ўсталёўка таксама абсталявана комплекснаю сыстэмаю кіраваньня рухам, якая забясьпечвае плыўны заваротак і кіраваньне штурвалам замест рычагоў. Хуткасьць танку вырасла да 65 км/г і 20 км/г пярэднім і заднім ходам адпаведна.[2] На PT-91M усталёўваецца француская СКА Sagem Savan 15, панарамны прыцэл камандзіра Sagem VIGY 15, і лязэрная гіраскапічная сыстэма навядзеньня й наземнае навігацыі танкавай прылады Sagem SIGMA 30.[3] СКА Sagem Savan-15 забясьпечвае стабілізацыю прылады ў дзвюх плоскасьцях з дакладнасьцю 0,05 мрад і абсталёўваецца аўтаматам суправаджэньня цэлі.[4] Мадэрнізаваная гармата славацкай вытворчасьці 2A46MS мае на 23 % лепшую дакладнасьць стральбы ў параўнаньні з 2A46M.[5] У якасьці дадатковага ўзбраеньня выкарыстоўваюцца кулямёты 7,62-мм FN MAG і 12,7-мм і Браўнінг M2. На танк таксама ўсталяваны комплекс электра-аптычнае актыўнае абароны ад высокадакладнай зброі Obra-3, француская сыстэма сувязі Thales, ДА ERAWA 3, нямецкія гусеніцы Type 570P (Diehl Remscheid GmbH). Кантракт на пастаўку танкаў быў падпісаны ў 2003 годзе, паводле якога тэхніка павінна была быць пастаўлена на працягу наступных трох гадоў. Аднак з-за затрымкі пастаўкаў СКА і бартавое электронікі францускаю кампаніяю Sagem і шэрагу тэхнічных цяжкаьцяў вытворчасьць танкаў пачалася толькі ў 2007 годзе. У 2007—2009 гадах былі пабудаваны 48 танкаў, якія паступілі на ўзбраеньні малазійскага войска ў 2010 годзе.
- PT-91Ex — сучасны экспартны варыянт; абсталёўваецца БІКС (баявою інфармацыйна-кіравальнаю сыстэмаю), ДСУ магутнасЬцю 16 квт, кандыцыянерам[6]
- PT-91U — PT-91 з пакетам мадэрнізацыі PT-72U.
- PT-91EU — экспартныя PT-91E з пакетам мадэрнізацыі PT-72U.
- WZT-3 — браняваная рамонтна-эвакуацыйная машына на базе польскага варыянту танка Т-72М1. На ўзбраеньні УС Індыі складаецца 352 БРЭМ WZT-3, па стане на 2012 год. У кастрычніку 2011 году быў падпісаны яшчэ адзін кантракт на пастаўку 204 WZT-3 для войска.[7]
- WZT-4 — браняваная рамонтна-эвакуацыйная машына на базе PT-91. У рамках пакетнага кантракту 2003 году кампанія «Бумар-Лабэнды» паставіла 6 такіх БРЭМ у Маляйзію.[8]
- Loara-A — прататып зэнітнае самаходнае ўсталёўкі, узброенае дзьвюма 35-мм аўтаматычнымі гарматамі.
PT-91M Pendekar
PT-91E
БРЭМ WZT-3
ЗСУ Loara-A
- М. Баратынскі Сярэднія й асноўныя танкі замежных краінаў 1945—2000 (Частка 2). — М.: Бронекалекцыя, выпуск № 2, 2002.