IBM PC-сумяшчальны кампутар
From Wikipedia, the free encyclopedia
IBM PC-сумяшчальны кампутар (па-ангельску: IBM PC compatible) — кампутар, архітэктурна блізкі да IBM PC, XT і AT, які дазваляе запускаць іх праграмнае забесьпячэньне наўпрост, без выкарыстаньня эмулятараў апаратнага забесьпячэньня (кшталту QEMU). У сувязі з распаўсюджваньнем вялікай колькасьці падобных кампутараў (і іх безумоўным дамінаваньнем на рынку пэрсанальных кампутараў), назва кампаніі IBM не ўжываецца, і іх сталі называць «пэрсанальны кампутарам» (ПК) або па-ангельску Personal Computer, PC.
Першы клон IBM PC быў выпушчаны кампаніяй Columbia Data Products, чаму спрыяла адсутнасьць прававых абмежаваньняў на стварэньне BIOS, сумяшчальнага па функцыям з арыгінальным.