Greencard
From Wikipedia, the free encyclopedia
Greencard (green card, грынкард, ґрынкард, зялёная картка) — ідэнтыфікацыйная картка сталага рэзыдэнта ЗША, які ня мае амэрыканскага грамадзянства. Яна зьяўляецца доказам таго, што ўладальнік карткі мае права стала пражываць на тэрыторыі ЗША.
Назва карткі тлумачыцца тым, што раней форма (Alien Registration Receipt Card) мела зялёны колер. Цяпер форма мае назву Permanent Resident Card альбо I-551, і мае іншы колер.