Five Nights at Freddy’s
From Wikipedia, the free encyclopedia
Five Nights at Freddy’s (з анг. — «Пяць начэй „У Фрэдзі“»), коратка FNaF — франшыза кампутарных гульняў, створаная распрацоўшчыкам гульняў Скотам Коўтанам.
Five Nights at Freddy's | |
Дата выпуску | Five Nights at Freddy’s 1 (8 жніўня 2014) |
---|---|
Апошняя вэрсія | Five Nights at Freddy's: Security Breach: Ruin
(25 лiпеня 2023) |
Жанры | survival horror, point-and-click |
Стваральнікі | |
Распрацоўнікі | ScottGames Steel Wool Studios Illumix |
Выдавец | ScottGames |
Кіраўнік | Скотт Коўтан |
Кампазытары | Леон Рыўкін Ален Сімпсан |
Тэхнічныя дэталі | |
Плятформы | Windows, PlayStation 4, PlayStation 5, Xbox One, Xbox Series X/S, Nintendo Switch, iOS, Android |
Рэжым | аднакарыстальніцкая гульня[d] |
Носьбіт | лічбавая загрузка[d] |
Кіраваньне | дотыкавы экран[d] і кампутарная мыш |
Асноўная сэрыя складаецца з кампутарных гульняў, дзеяньне якіх адбываецца ў месцах, зьвязаных з выдуманай піцэрыяй «Freddy Fazbear’s Pіzza», названай так у гонар яе талісмана — аніматроннага мядзьведзя Фрэдзі Фазьбера. У большасьці гульняў гулец прымае на сябе ролю начнога супрацоўніка, які павінен выкарыстоўваць такія сродкі, як назіраньне камэры, сьвяцільні, дзьверы й вэнтыляцыйныя адтуліны, каб абараніцца ад варожых аніматронных пэрсанажаў, якія насяляюць лякацыі. Гісторыя сэрыі паступова раскрываецца з дапамогай галасавых запісаў, міні-гульняў і «велікодных яек», якія сустракаюцца ў гульнях.
Па франшызе было выпушчана 22 кнігі: 3 навелы (Fіve Nіghts at Freddy’s: the Sіlver Eyes, Fіve Nіghts at Freddy’s: the Twіsted Ones і Fіve Nіghts at Freddy’s: the Fourth Closet), Кіраўніцтва па праходжаньні ў трох вэрсыях і творчы сшытак часопіса па выжываньні Fіve Nіghts at Freddy’s: Survіval Logbook, сэрыя кніг Fazbear Frіghts (якая складаецца з 12 кніг), а таксама графічныя вэрсыі навел. Таксама плянуецца выхад 9 кніг новай лініі апавяданьняў-Tales from the Pіzzaplex, вэрсыя Fazbear Frіghts ў выглядзе графічнага рамана, кіраўніцтва па гульні Securіty Breach і размалёўкі. Акрамя гэтага, па франшызе здымаецца фільм «Пяць начэй у Фрэдзі», і існуе рэальны атракцыён у Лас-Вегасе. Франшыза ўвайшла ў геймерскую кнігу рэкордаў Гінеса, як сэрыя гульняў, у якой за год выйшла самая вялікая колькасьць сіквелаў.