Лохавыя (Elaeagnaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае 3 роды і каля 60 відаў[1] або каля 98 відаў[2].

Хуткія факты Клясыфікацыя, Надцарства ...
Лохавыя
Thumb
Elaeagnus angustifolia — тыповы від
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты (Eukaryota)
ЦарстваРасьліны (Plantae)
АддзелКветкавыя (Angiosperms)
КлясаДвухдольныя (Eudicots)
АтрадРужакветныя (Rosales)
СямействаЛохавыя
Бінамінальная намэнклятура
Elaeagnaceae Juss.
ITIS 27768 ·
Закрыць

Апісаньне

Прадстаўнікі гэтага сямейства — хмызьнякі або дрэвы, вечназялёныя або лісьцеападныя. Уся расьліна густа ўкрыта лускавата-зорчатым адзеньнем, што часта дае яму шараваты ці серабрысты выгляд. Лісьце без прылісткаў з цэлымі палямі, супротыўнае, чарговае або ў кольцах. Сухі плод акружаны мясістым гіпантыем і таму вельмі падобны на ягаду ці касьцянку. Кветкі адзіночныя альбо ў кароткіх суквецьцях. Пялёсткі адсутнічаюць. Тычачак 4–8. Насеньне 1 на плод[3][4].

Арэал

Распаўсюджваньне: Паўночная Амэрыка (ЗША і Канада), Эўразія, Малэзія, паўночна-ўсходняя Аўстралія — умераныя і трапічныя рэгіёны; таксама даволі шырока культывуецца[2][3][4].

Крыніцы

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.