![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/61/BAFTA_Mask_at_Piccadilly_Circus_%25282009%2529_revised.jpg/640px-BAFTA_Mask_at_Piccadilly_Circus_%25282009%2529_revised.jpg&w=640&q=50)
BAFTA
From Wikipedia, the free encyclopedia
BAFTA — прэмія Брытанскай акадэміі кіно і тэлевізійных мастацтваў (англ.: The British Academy of Film and Television Arts), якая ўручаецца за дасягненьні ў наступных галінах: кінэматаграфія, тэлебачаньне, камутатарныя гульні, мастацтва для дзяцей.
BAFTA | |
![]() | |
Краіна | |
---|---|
Тып | мастацкая інстытуцыя[d] і дабрачынная арганізацыя[d] |
Дата заснаваньня | 1947 |
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/61/BAFTA_Mask_at_Piccadilly_Circus_%282009%29_revised.jpg/320px-BAFTA_Mask_at_Piccadilly_Circus_%282009%29_revised.jpg)
Акадэмія была ўтворана 16 красавіка 1947 году пад кіраўніцтвам Дэйвіда Ліна. У год утварэньня і да 1976 акадэмія называлася Брытанскай Акадэміяй кіно. У 1958 годзе да акадэміі далучылася Гільдыя тэлевізійных прадусараў, а з 1976 году пачала называцца Брытанскай акадэміяй кіно і тэлевізійных фільмаў. Ляўрэаты ў якасьці прыза атрымліваюць залатую маску.
Цырымоніі наданьня кінэматаграфічных узнагарод Брытанскай акадэміі кіно і тэлевізійных мастацтваў — нараўне з прысуджэньнем прэміі «Залаты Глёбус», ляўрэатаў якой абіраюць сябры Асацыяцыі замежнай прэсы Галівуду, — зьяўляюцца своеасаблівай генэральнай рэпэтыцыяй «Оскару», бо ў большасьці выпадкаў яны апярэджваць вынікі галасаваньня сябраў Амэрыканскай акадэміі кінамастацтва.
Упершыню прэмія была ўручана ў 1948 годзе ў Лёндане. З 2000 году прэмія носіць імя The Orange British Academy Film and Television Awards — кампаніі—апэратара сотавай сувязі Orange, якая зрабілася афіцыйным спонсарам цырымоніі ўручэньня ўзнагарод з 1998 году. У сувязі з гэтым і былі зьмененыя тэрміны правядзеньня ўрачыстасьці — з красавіка на люты.