AVN Awards
From Wikipedia, the free encyclopedia
AVN Awards — кінаўзнагароды амэрыканскага часопіса для дарослых AVN (Adult Video News), якія ўручаюцца за адмысловыя дасягненьні ў стварэньні амэрыканскіх порнафільмаў. Існуе каля сотні намінацыяў, у якіх уручаюцца гэтыя ўзнагароды, сярод якіх ёсьць і такія, якія не зьяўляюцца спэцыфічнымі для порнафільмаў, а звычайна прысутнічаюць і сярод намінацыяў іншых кінаўзнагарод. Колькасьць намінацыяў стала расьце.
Часопіс AVN упершыню правёў цырымонію AVN Awards у лютым 1984 году. Цяпер цырымонія праводзіцца ў пачатку студзеня ў рамках AVN Adult Entertainment Expo, штогадовай выставы, якая таксама праводзіцца AVN.
Каб стаць намінантам AVN Awards, рэліз фільму павінен адбыцца ў пэрыяд паміж 1 кастрычніка за два гады да цырымоніі да 30 верасьня году, папярэдняга цырымоніі, а таксама ён павінен прадавацца як мінімум у 10 пунктах аптовага або 100 пунктах раздробнага продажу да 30 верасьня папярэдняга цырымоніі году.
Узнагароды гей-порнафільмаў былі часткай AVN Awards з 1986 па 1998 год. Але павялічэньне колькасьці намінацыяў у гэтым жанры прывяло да стварэньня ў 1999 годзе GayVN Awards, асобнай штогадовай цырымоніі кінаўзнагарод у вобласьці стварэньня гей-порнафільмаў.