From Wikipedia, the free encyclopedia
8-я А́рмія (па-нямецку: 8. Armee / Armeeoberkommando 8 / A.O.K. 8) — вайсковае аб’яднаньне армейскага ўзроўню імпэрскай Нямецкай Арміі падчас Першай сусьветнай вайны.
8 Армія | |
8. Armee | |
Сьцяг штабу арміі (1871—1919) | |
Гады існаваньня |
2 жніўня 1914 — 29 верасьня 1915 30 сьнежня 1915 — 21 студзеня 1919 |
---|---|
Краіна | Нямецкая імпэрыя |
Падпарадкаваньне | Генэральны штаб Нямецкай імпэрыі |
Уваходзіць у | Райхсгэер |
Тып | Пяхота |
Удзел у |
Першая сусьветная вайна
|
Вядомыя камандзіры |
Генэрал-палкоўнікі Максіміліян фон Прытвіц, Паўль фон Гіндэнбург, генэрал ад інфантэрыі Ота фон Бэлаў |
Была сфармавана падчас мабілізацыі ў жніўні 1914 году на аснове І Армейскай інспэкцыі. Удзельнічала ў баявых дзеяньнях на тэрыторыі Ўсходняй Прусіі супраць войскаў Расейскай імпэрыі.
Згодна з плянам Шліфэна Нямеччына разгарнула асноўныя сілы (сем арміяў) на Заходнім фронце, а на Ўсходзе сканцэнтравала супраць Расеі толькі 8-ю армію, у склад якой увайшлі 4 вайсковыя карпусы[1].
Войскі 8-й арміі, выкарыстоўваючы асаблівасьці мясцовасьці, не займалі суцэльнага фронту, а разьмяшчаліся асобнымі групамі (па корпусе) на ўмацаваных раёнах на галоўных кірунках. Усяго 8-я армія на пачатку вайны складалася з 15 пяхотных і 1 кавалерыйскай дывізіяў (200 тысячаў чалавек), 1044 гармат (у тым ліку 156 цяжкіх), 56 самалётаў. Начале арміі стаяў генэрал-палкоўнік фон Прытвіц[1].
Галоўнай мэтаю 8-й арміі была абарона Ўсходняй Прусіі і дапамога аўстра-вугорскім войскам, якія, паводле пляну нямецкага камандаваньня, павінны былі адыграць галоўную ролю ў барацьбе з Расеяй.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.