2-і Польскі корпус
From Wikipedia, the free encyclopedia
II По́льскі ко́рпус (па-польску: Drugi Korpus Wojska Polskiego), 1943—1947 — асноўная тактычная і апэрацыйная адзінка Войска польскага на Захадзе ў часе Другой сусьветнай вайны. Камандоўца — генэрал-лейтэнант Уладыслаў Андэрс.
У сьнежні 1943 транспартаваны ў Італію. У складзе 8 брытанскай арміі ўдзельнічаў у італьянскай кампаніі. У траўні 1944 на лініі Густава прымаў удзел у бітве пад Монтэ-Касына, пасьля на лініі Гітлера. У ліпені 1944 на ўзьбярэжжы Адрыятычнага мора вызваліў Анкону, у жніўні-верасьні прарваў лінію готаў, у кастрычніку ваяваў за Апэніны. У красавіку 1945 браў удзел у бітве за Балёньню.
Па вайне застаўся ў Італіі ў складзе акупацыйных войскаў. У 1946 транспартаваны ў Вялікабрытанію. Большасьць жаўнераў засталася на эміграцыі і ўступіла ў Польскі корпус перамяшчэньня. У 1947 корпус распушчаны.