From Wikipedia, the free encyclopedia
12-я а́рмія (па-нямецку: 12. Armee / Armeeoberkommando 12 / A.O.K. 12) — вайсковае аб’яднаньне армейскага узроўню Імпэрскай Нямецкай Арміі падчас Першай сусьветнай вайны.
12 Армія | |
12. Armee | |
Сьцяг штабу арміі (1871—1919) | |
Гады існаваньня | 7 жніўня 1915 — 9 кастрычніка 1916 |
---|---|
Краіна | Нямецкая імпэрыя |
Падпарадкаваньне | Генэральны штаб Нямецкай імпэрыі |
Уваходзіць у | Райхсгэер |
Тып | Пяхота |
Функцыі | Палявая армія |
Удзел у |
Першая сусьветная вайна
|
Вядомыя камандзіры |
генэрал ад артылерыі Макс фон Гальвіц, генэрал ад інфантэрыі Макс фон Фабэк |
Была сфармавана ў жніўні 1915 году шляхам пераназваньня Групы армій Гальвіца. За час свайго існаваньня ваявала выключна на Усходнім фронце. Была расфармаваная 9 кастрычніка 1916 году, калі яе камандуючы генэрал ад інфантэрыі Макс фон Фабэк быў пераведзены ў 8-ю армію.
9 лютага 1915 году Рэзэрвовы Гвардзейскі корпус быў пераназваны ў Групу армій Гальвіца. 18 сакавіка яе камандуючы быў падвышаны да армейскага ўзроўню і 7 жніўня яго Група армій атрымала назву — 12-я армія.
22 ліпеня арміі Цэнтральных дзяржаў перашлі Віслу. У жніўні 4-я расійская армія сышла з Івангарадзкай крэпасьці. Падчас расейскага адыходу, Варшава апынулася ў акружэньні і была ўзятая 12-й арміяй 4 — 5 жніўня.
На пачатку верасьня 1915 году штаб арміі знаходзіўся ў Гародні, з 29 верасьня — у Лідзе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.