From Wikipedia, the free encyclopedia
.40 S&W (.40 Smith & Wesson, 10×22 мм Сьміт і Весан) — распаўсюджаны пісталетны патрон амэрыканскага паходжаньня.
.40 Smith & Wesson | |
---|---|
Тып патрона: | Пісталетны патрон |
Краіна-вытворца: | ЗША |
Гісторыя вытворчасьці: | |
Час стварэньня: | 1990 |
Вытворца: | ТПЗ |
Гады вытворчасьці: | з 1990 |
Характарыстыкі: | |
Даўжыня патрона, мм: | 28,8 |
Сапраўдны калібр кулі, мм: | 10,2 |
Маса кулі, г: | 8,7…13 |
Дыямэтар шыі набойніцы, мм: | 10,7 |
Дыямэтар пляча набойніцы, мм: | 10,7 |
Дыямэтар асновы набойніцы, мм: | 10,8 |
Пачатковая хуткасьць кулі, м/с: | 305…360 |
Энэргія кулі, Дж: | 560…790 |
Даўжыня выпрабавальнага ствала, мм: | 102
|
Распрацоўка патрона была пачатая вядомай амэрыканскай зброевай фірмай Smith & Wesson у 1986 годзе па замове ФБР. Непасрэднай падставай да пачатку працы паслужыў інцыдэнт, калі ў перастрэлцы ў Маямі два супрацоўніка ФБР загінулі з-за недастатковай магутнасьці іх штатных рэвальвераў пад 9-мм патрон. Заказчык паставіў задачу стварыць боепрыпас, які забясьпечваў бы досыць кучную стральбу, але меў бы большую магутнасьць, чым у 9-мм патронаў. Акрамя таго, заказчыкі лічылі важным забясьпечыць, каб куля рабіла пры трапленьні па цэлі таксама і магутнае спыняючае дзеяньне. Пры гэтым неабходна было спалучаць гэта ўсё зь мінімальна магчымай аддачай.
Калібр 0,40 цалі (10,2 мм) быў прапанаваны для гэтай мэты адным з супрацоўнікаў ФБР, які валодаў уласнай зброяй пад патрон 10 мм Auto. Гэты супрацоўнік прапанаваў паменшыць магутнасьць патрону 10 мм Auto, якая была занадта высокая і вельмі адмоўна ўплывала на трапнасьць стральбы.
Канструктары пайшлі па дадзеным шляху, пакінуўшы калібр 10,2 мм, як у 10 мм Auto, але паменшыўшы даўжыню гільзы з 25,2 да 21,6 мм. Кулі ў новым патроне выкарыстоўваліся тыя жа, што і ў 10 мм Auto, хоць ФБР зьлічыла магчымым ужываць у якасьці стандартных лягчэйшыя кулі. У выніку атрымаўся патрон, блізкі па характарыстыках да вядомага .45 АСР, але зь меншай аддачай.
У сэрыю патрон .40 S&W пайшоў у 1990 годзе. Практычна адначасова фірма Smith & Wesson пачала сэрыйны выпуск і пісталетаў пад гэты боепрыпас.
.40 S&W — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.