беларускі журналіст Падляшша From Wikipedia, the free encyclopedia
Ярасла́ў Іваню́к (1969, Бельск Падляскі, цяпер Падляскае ваяводзтва, Польшча) — беларускі журналіст Падляшша.
Яраслаў Іванюк | |
Род дзейнасьці | журналіст |
---|---|
Дата нараджэньня | 6 жніўня 1969 (55 гадоў) |
Месца нараджэньня | Бельск Падляскі, Беластоцкае ваяводзтва, Польская Народная Рэспубліка |
Грамадзянства | Польшча |
Адукацыя | вышэйшая, гістарычная |
Месца вучобы | Пачатковая школа нр. 3 у Бельску Падляскім ІІ Агульнаадукацыйны ліцэй з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляскім Варшаўскі ўнівэрсытэт |
Прафэсія | журналіст |
Месца працы | Беларуская служба Польскага радыё (Варшава, з 1991 году) Польскае радыё Беласток (Беласток, з 1996 году) Беларускае Радыё Рацыя (Беласток, 2008-2013) Фонд Kamunikat.org (Беласток, зь 2018) |
Гады дзейнасьці | з 1992-га |
Вядомы як | стваральнік сеціўнай бібліятэкі «Камунікат» (2000) |
Пасада | праграмны дырэктар Радыё «Рацыя» (Беласток) |
Тэрмін | вясна 2008 — люты 2013 |
Жанры | інтэрвію, рэпартаж |
Узнагароды |
Закончыў Беларускі ліцэй імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляскім і гістарычны факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту.
З 1992 па 1996 год працаваў на Радыё Палонія. З 1996 году па 2008 год на Радыё Беласток. У 2000 годзе стварыў Беларускую інтэрнэт-бібліятэку «Камунікат», якая на 2019 год налічвала 40 000 выданьняў па-беларуску, у тым ліку 8000 кніг[1].. Зь вясны 2008 па люты 2013 году праграмны дырэктар Радыё «Рацыя». У 2013 годзе вярнуўся на Радыё Беласток як падрадчык. Супрацоўнічае таксама зь Беларускай службай Польскага радыё для замежжа ў Варшаве. 15—16 ліпеня 2017 году быў дэлегатам ад Падляшша на 7-м Зьезьдзе беларусаў сьвету ў Менску[2].
Жыве на Падляшшы непадалёк Беластоку.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.