Японская мова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Япо́нская мо́ва (саманазва: 日本語, にほんご, にっぽんご, [nihõŋɡo], [nihõŋŋo] (зьвесткі)[2]) — мова, на якой размаўляюць больш за 130 мільёнаў людзей у сьвеце. Пашыраная пераважна ў Японіі, а таксама ў асяродзьдзі японскіх эмігрантаў. Першыя дакумэнтальныя сьведчаньні, якія пацьвярджаюць існаваньне японскай мовы, датуюцца VIII ст. Японская мова графічна выяўляецца трыма сыстэмамі — дзьвюма складовымі азбукамі кана (хіраґана і катакана) ды мадыфікаванымі пасьля 1946 году кітайскімі герогліфамі. Хіраґана выкарыстоўваецца для дапісаньня марфэмаў ва ўласна японскіх ці даўно запазычаных словах, аснова ці нейкая частка якіх запісаная герогліфамі, альбо для запісу словаў, якія больш не запісваюцца герогліфамі (пасьля рэформы альбо зь нейкіх іншых прычынаў). Катакана выкарыстоўваецца да запісу запазычаньняў і выклічнікаў. Існуе таксама лацінізаваны альфабэт ромадзі (ローマ字) для перадачы японскіх фанэмаў.
Японская мова | |
日本語 | |
Ужываецца ў | Японія, Бразылія, ЗША (асабліва Гаваі), Пэру, Палаў, Маршалавы астравы, Аўстралія, Тайвань, Філіпіны, Гуам |
---|---|
Рэгіён | Далёкі Ўсход, Паўднёвая Амэрыка, Аўстралія й Акіянія |
Колькасьць карыстальнікаў | 125 млн (2010) |
Клясыфікацыя | Алтайскія мовы (гіпатэтычна)
|
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Японія (дэ-факта) |
Дапаможная мова ў | Палаў (прызнаная мова меншасьці) |
Рэгулюецца | Японскі ўрад (фармальна) |
Статус: | 1 дзяржаўная[d][1] |
Пісьмо | кандзі[d], кана[d], катакана[d] і хірагана[d] |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | ja |
ISO 639-2(Б) | jpn |
ISO 639-2(Т) | jpn |
ISO 639-3 | jpn |
SIL | — |
Слоўнік японскай мовы налічвае больш за мільён словаў. Ён зазнаў моцны ўплыў, у прыватнасьці, кітайскае мовы. Пасьля другой сусьветнай вайны мае месца актыўнае запазычаньне ангельскіх словаў.
Сосэкі Нацумэ зьяўляецца адным з аўтараў, якія сфармавалі сучасную літаратурную японскую мову. У 1946 годзе была праведзеная рэформа герагліфікі ў мэтах яе спрашчэньня. Быў таксама складзены сьпіс найчасьцей ужываных герогліфаў, а герогліфы, якія ў яго не ўвайшлі, пачалі выкарыстоўваюцца вельмі рэдка. У выніку таго, што ў Кітаі падобная рэформа таксама была асобна праведзеная пасьля Другой сусьветнай вайны, сёньня японская герагліфіка й кітайская герагліфіка КНР адрозьніваюцца, а кітайцы дыяспары ў Паўднёва-Ўсходняй Азіі й кітайская дзяржава на Тайвані засталіся пры старых варыянтах напісаньня.
На поўдні Японскага архіпэлягу знаходзіцца вызначаная частка ідыёмаў (гл. рукюскія мовы), якія могуць лічыцца як асобнымі ад японскай мовамі, так і яе дыялектамі. Зь імі японская мова ўтварае сям'ю япона-рукюскіх моваў. Сувязі сям'і зьяўляюцца нявызначанымі, аднак некаторае распаўсюджваньне мае гіпотэза пра належнасьць япона-рукюскае сям'і да алтайскіх моваў. Тым ня менш, у выпадку погляду на рукюскія мовы як на дыялекты японскае мовы, японская мова становіцца адзінай, а значыць — мовай-ізалятам (мова, якая не ўваходзіць у якую-небудзь моўную галіну, групу альбо сям'ю) альбо непасрэдна ўваходзіць у алтайскую сям'ю моваў (гіпатэтычна).