![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/50/Jan_Ptaszyn_Wr%25C3%25B3blewski_2013_%25281%2529.jpg/640px-Jan_Ptaszyn_Wr%25C3%25B3blewski_2013_%25281%2529.jpg&w=640&q=50)
Ян Пташын Урублеўскі
польскі джазавы музыка / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ян «Пташын» Урублеўскі, уласнае Ян Ўрублеўскі (па-польску: Jan Ptaszyn Wróblewski, 27 сакавіка 1936, Каліш — 7 траўня 2024, Варшава) — польскі джазавы музыка, кампазытар, дырыгент, аранжыроўшчык.
Ян Пташын Урублеўскі | |
па-польску: Jan Wróblewski | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 27 сакавіка 1936(1936-03-27) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 7 траўня 2024(2024-05-07)[1] (88 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | аўтар, радыёвядучы, кампазытар, джазмэн, дырыгент, саксафаніст, кларнетыст |
Навуковая сфэра | джаз, музыка[4], кампазыцыя[d][4], conducting[d][4], музычная журналістыка[d][4] і музычная кампазыцыя[d][4] |
Псэўданімы | Ptaszyn |
Жанры | джаз |
Інструмэнты | саксафон і клярнэт[d] |
Псэўданімы | Ptaszyn |
Узнагароды | |
Сайт | ptaszyn.com (пол.) |
Іграў на тэнар-саксафоне і барытон-саксафоне. Ён заснаваў некалькі гуртоў і ўдзельнічаў у шматлікіх музычных праектах. З 1970 году і да самай сьмерці ён вёў уласныя джазавыя праграмы на III праграме Польскага радыё, у тым ліку: Тры чвэрці гадзіны джазу (па-польску: Trzy kwadranse jazzu). Быў сябрам заснаванай на гэтай радыёстанцыі Акадэміі Музычнай Тройкі (па-польску: Akademia Muzyczna Trójki). Папулярызатар джазавай музыкі ў Польшчы. Ён таксама ствараў музыку да фільмаў («Пан Анатоль шукае мільён», «Жыве каханьне») і песьні, якія выконвалі, у тым ліку: Эва Бэм, Люцыя Прус, Марыля Радовіч і Анджэй Заўха. Ствараў сымфанічныя канцэрты. Запісаў больш за дзясятак аўтарскіх альбомаў і ўдзельнічаў у запісе дзясяткаў іншых.