скульптар From Wikipedia, the free encyclopedia
Ян Брокаф, таксама вядомы як Ёган Брокаф (па-чэску: Jan Brokoff 23 чэрвеня 1652 — 28 сьнежня 1718) — скульптар і разьбяр у стылі барока.
Ян Бронкаф | |
Дата нараджэньня | 23 чэрвеня 1652[1][2][3] |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 28 сьнежня 1718[1][3] (66 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Занятак | скульптар, гравэр па дрэве, разьбяр па дрэве |
Навуковая сфэра | скульптура[1] і разьба па дрэве[d][1] |
Плынь | барока |
Паходзіў з карпацкіх немцаў, нарадзіўся ў Сьпіскай Собаце (Славакіі) Каралеўскай Вугоршчыны.
У 1675 годзе Ян Брокаф пераехаў з Вугоршчыны ў Чэхію. Праз тры гады, у 1692 годзе, ён пасяліўся ў Празе і атрымаў мяшчанскія правы ў праскім Старым горадзе. Ад жонкі жонкі Альжбеты (у дзявоцтве Шпінглэр) меў дзяцей — сыноў Міхала Яна Юзафа, Фэрдынанда Максіміліяна і Антаніна Сэбастыяна і дачку Ганну Элеанору. Двое сыноў пайшлі па шляху бацькі, трэці сын, Антанін Сэбастыян, пазьней стаў прыдворным паэтам у Вене. Меў прыватную майстэрню, якая пасьля яго сьмерці перайшла да сына Міхала, а пасьля яго сьмерці да Фэрдынанда. Ян Брокаф памёр у Празе.
Яго працы падзяляюцца на два этапы: зробленыя самастойна і зробленыя разам з сынамі, у асноўным з Фэрдынандам. Брокаф стварыў статую П’ета ці Аплакваньне Хрыста (па-чэску: Pieta), якая была выстаўлена на Карлавым мосьце ў 1695 годзе, аднак пазьней (1859) гэтую скульптуру перанесьлі ў кляштар міласэрных сясьцёр Карла Барамэі пад узгоркам Петршын у Празе.
Сярод вядомых прац: драўляная мадэль статуі Яна Непамуцкага, паводле якой была адліта бронзавая статуя, якая цяпер знаходзіцца на Карлавым мосьце, статуі сьвятога Язэпа і Хрышчэньня Пана на Карлавым мосьце (абедзьве былі пашкоджаны ў дні рэвалюцыі 1848 году, на сёньняшні дзень іх можна знайсьці ў лапідарыі Нацыянальнага музэю ў Празе) і шмат іншых плястычных вырабаў, такіх як скульптура ў касьцёле Сьвятой Барбары ў Манэтыне або статуі, якія ўпрыгожваюць замкі ў Клаштэрэц над Огржы, замак Чэрвены Градэк каля Іркава, Лібаховічы, Брумаўскі манастыр і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.