кароль Ангельшчыны From Wikipedia, the free encyclopedia
Ян (Джон) Безьзямельны (па-ангельску: John Lackland; 24 сьнежня 1167, Оксфард — 19 кастрычніка 1216, Ньюарк) — кароль Ангельшчыны з 1199 году і герцаг Аквітаніі з дынастыі Плантагенэтаў, малодшы (пяты) сын Генрыха II і Элеаноры Аквітанскай. Ягонае панаваньне лічыцца адным з самых катастрафічных за ўсю гісторыю Ангельшчыны, бо яно пачалося з заваяваньня Нармандыі францускім каралём Філіпам II Аўгустам і скончылася грамадзянскай вайной, калі ён ледзь не страціў трон. За свае паразы ён атрымаў яшчэ адну мянушку «Мяккі меч» (анг. Softsword).
Ян Безьзямельны | |
герцаг[d], ангельскі манарх[d], Count of Angoulême[d], лорд Ірландыі[d] і граф Анжу[d] | |
---|---|
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 24 сьнежня 1166, |
Памёр |
19 кастрычніка 1216 (49 гадоў),
|
Пахаваны | |
Нашчадкі | Гэнрых III[d][1], Рычард Корнўальскі[d][1], Джаана Ангельская[d][1], Ізабэла Ангельская[d][1], Элеанора Плантэгенэт[d][1], Джаана Ўэйлская[d], Рычард Фіцрой[d][2][1], Олівэр фіц Рэгіс[d][2], Осбэрт Гіфард[d][2], Джэфры Фіцрой[d][2], Джон Фіцрой[d][2], Ода Фіцрой[d][2], Іва (?)[d][2], Гэнры (?)[d][2], Рычард Ўолінгфард[d][2], Матыльда Баркінг[d][2], Ізабэла ля Блянш[d][2] і Джаана (?)[d][2] |
Дынастыя | Анжуйская дынастыя[d] |
Сужэнец | Ізабэла Глостэрская[d][1] і Ізабэла Ангулемская[d][1] |
Бацька | Гэнрых II Плантагенэт[d][1] |
Маці | Элеанора Аквітанская[d][1] |
Джон нарадзіўся 24 сьнежня 1166 году[3]. Ягоны бацька, кароль Ангельшчыны Генрых II, атрымаў у спадчыну значныя тэрыторыі ўздоўж Атлянтычнага ўзьбярэжжа Францыі, як то Анжу, Нармандыю, а таксама Ангельшчыну. Пазьней ён пашырыў сваю імпэрыю Брэтаньню[4]. Неўзабаве пасьля нараджэньня за Янам даглядала карміцелька, што было традыцыйнай практыкай для сярэднявечных высакародных сем’яў[5]. Затым Элеанора зьехала ў Пуат’е, а Ян і ягоная сястры Джаана былі накіраваныя ў абацтва Фантэўро[6]. Як лічыцца, Яна праз тое, што ён быў адным з малодшых у сям’і, ня бачылі ў ролі кіроўцы, таму яго рыхтавалі да царкоўнае кар’еры[5].
У 1185 годзе Ян зьдзейсьніў свой першы візыт у Ірляндыю ў суправаджэнні 300 рыцараў і купы дарадцаў[7]. Генрых II спрабаваў зрабіць свайго сына каралём Ірляндыі, але папа Люцыюс III не пагадзіўся на такі крок[7]. Першы пэрыяд кіраваньня Яна ў Ірляндыі ня меў посьпеху. Справа ў тым, што частка краіны толькі нядаўна была заваяваная ангельска-нармандзкімі сіламі, таму паміж сужынцамі і мясцовымі ірляндцамі захоўвалася вялікая напружанасьць[8].
У 1213 годзе ён прызнаў Ангельшчыну васалам рымскага папы, каб скончыць разлад з каталіцкай царквой, а ў 1215 годзе паўсталыя бароны змусілі яго падпісаць Вялікую хартыю вольнасьцяў, за што Ян у асноўным і стаў вядомы. Некаторыя гісторыкі лічаць, што кіраваньне Яна было ня лепш і ня горш за валадараньне Рычарда I і Генрыха III. Тым ня менш, рэпутацыя Яна прывяла да таго, што з тых часоў аніводзін англескі манарх не называў сваіх нашчадкаў гэтым імём. Яно пасьля стала лічыцца нешчасьлівым таксама ў кіруючых дынастыях Шатляндыі і Францыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.