From Wikipedia, the free encyclopedia
Ямб (па-старажытнагрэцку: ἴαμβος — íambos — імя старажытнагрэцкай багіні непрыстойнага, распуснага вершаваньня) — 1) трохдольная антычная стапа з двух складоў — кароткага і доўгага[1], 2) двухскладовая стапа з другім націскным складам, якая ляжыць у аснове аднаго зь пяці (ямбічнага) мэтраў сыляба-танічнае сыстэмы вершаскладаньня.[2] Самы пашыраны ў сучаснай паэзіі від стапы.[1]
Упершыню тэрмін «ямб» у беларускай літаратуры ўзгадваецца ў кнізе Л. Зізані «Грамматіка словенска совершенного искусства осми частиі слова…» (Вільня, 1596). Зьяўленьне вершаў, напісаных ямбам, выклікана зараджэньнем і разьвіцьцём ў беларускай паэзіі сыляба-тонікі («Энэіда навыварат», «Тарас на Парнасе»).
Самы пашыраны ў беларускай паэзіі — чатырохстопны ямб:
Ад пра|дзедаў| спакон| вякоў
Мне зас|тала|ся спад|чына;
Паміж| сваіх| і чу|жакоў
Яна| мне лас|кай мат|чынай.(Я. Купала «Спадчына»)
Сярод іншых разнавіднасьцяў ямбу — двухстопны («Да вясны» Я. Коласа), трохстопны («Аблокі» А. Вялюгіна), пяцістопны («Пярэдні край. Чужы. Неразгаданы» А. Пысіна) і г. д. Звычайна ямбам пішуць байкі, ён выкарыстоўваецца ў цьвёрдых формах верша: санэце («Санэт» («Замёрзла ноччу шпаркая крыніца») М. Багдановіча), актаве («Спроба актавы» Я. Купалы, «Нам разам трыццаць. Мы стаім на кладцы» Н. Гілевіча), а таксама ў белым вершы, якім найчасьцей пішуць драматычныя паэмы («Над Бярозай ракой» П. Глебкі).[1] Ямбічныя памеры даюць магчымасьць выяўляць самыя розныя думкі і пачуцьці, надаюць вершу песеннасьць і размоўнасьць, плаўнасьць і імклівасьць.[2]
Харэем напісаныя паэма Я. Купалы «Магіла льва», вершы «Ворагам Беларушчыны», «Паэтам», «Песьня вольнага чалавека», «Песьня жней», «Разлад», «Там», «Для Бацькаўшчыны», «Свайму народу», «Госьці» і інш.[2]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.