Язэ́п Аляшке́віч (23 чэрвеня 1777[1], Шылува, цяпер Расенскі раён, Ковенскі павет, Летува — 5 кастрычніка 1830, Санкт-Пецярбург) — беларускі[2][3][4][5] і польскі мастак, партрэтны жывапісец; аўтар карцінаў на гістарычныя, рэлігійныя, міталягічныя сюжэты.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Язэп Аляшкевіч
Thumb
Дата нараджэньня 23 чэрвеня 1777
Месца нараджэньня Шылува, Расенскі тракт, Жмудзкае староства, Вялікае Княства Літоўскае
Дата сьмерці 5 кастрычніка 1830 (53 гады)
Месца сьмерці Санкт-Пецярбург, Расейская імпэрыя
Месца пахаваньня
Адукацыя Віленскі ўнівэрсытэт
Месца вучобы
Занятак мастак
Жанры партрэт
Плынь клясыцызм, рамантызм
Працы «Антыёх і Стратоніка» (1810)
Закрыць
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Аляшкевіч.

Жыцьцяпіс

Thumb
«Разьвітаньне Хадкевіча з жонкай перад Хоцінскай бітвай» (1808)
Thumb
«Дабрадзейнае апекаваньне і дбаньне імпэратрыцы Марыі Фёдараўны пра бедных» (1812)
Thumb
«Антыёх і Стратоніка» (1810)
Thumb
Партрэт Лявона Сапегі (1827)

Нарадзіўся ў сям’і небагатага музыкі зь мястэчка Радашкавічы (Менскі павет, Вялікае Княства Літоўскае). Адукацыю атрымаў пры падтрымцы графа Аляксандра Хадкевіча. Закончыў факультэт вытанчаных мастацтваў Віленскага ўнівэрсытэту, дзе навучаўся ў 1798—1779 гадох у Францішка Смуглевіча і Яна Рустэма (паводле іншых зьвестак, вучыўся ў Смуглевіча з 1800 году). З 1803 па 1806 год удасканальваў сваё майстэрства ў Дрэздэне і Парыжы. Быў вучнем Жана Агюста Дамініка Энгра і Жака-Люі Давіда.

Па вяртаньні з-за мяжы працаваў на Валыні і ў Вільні. Пасьля сьмерці Смуглевіча ў 1807 годзе спрабаваў заняць яго месца ва ўнівэрсытэце. Пасьля няўдалай спробы ў 1810 годзе пасяліўся назаўсёды ў Санкт-Пецярбургу, дзе пісаў, у прыватнасьці, патрэты царскай сям’і. У 1812 годзе быў прыняты ў імпэратарскую Акадэмію мастацтваў (за палатно «Дабрадзейнае апекаваньне і дбаньне імпэратрыцы Марыі Фёдараўны пра бедных»).

Сярод высланых палякаў, якія жылі ў Санкт-Пецярбургу, славіўся незвычайным і поўным дабрадзейнасьці чалавекам; гэта адлюстравана ў «Адступленьні» часткі III «Дзядоў» Адама Міцкевіча. Выключную вядомасьць ў Санкт-Пецярбургу меў дзякуючы высокаму становішчу, якое займаў у асяродзьдзі пецярбурскіх масонаў. У 1822 годзе Аляшкевіч быў абраны начальнікам (maître en chaise) ложы Белага Арла.

Пахаваны на Смаленскіх могілках у Санкт-Пецярбургу.

Творчасьць

Творчасьць Аляшкевіча — акадэмічная, у духу позьняга клясыцызму, з элемэнтамі сэнтымэнталізму. Аўтар партрэта Лявона Сапегі. Многія яго карціны (партрэты Адама Ежы Чартарыйскага, Гераніма Страйноўскага, 1810; Марціна Пачобута, 1810) захоўваюцца ў Вільні.

Часта выяжджаў у беларускія губэрні, дзе стварыў нямала цікавых партрэтаў ў стылі позьняга клясыцызму і рамантызму. Сярод іх: «Групавы партрэт», «Партрэт дзяўчынкі». Сябраваў з Адамам Міцкевічам, напісаў яго партрэт (1828).

Вядомыя творы

  • «Разьвітаньне Хадкевіча з жонкай перад Хоцінскай бітвай» (1808)
  • «Антыёх і Стратоніка» (1810; алей, холст, 170 × 247 см, Віленская карцінная галерэя Мастацкага музэю Летувы)
  • «Дабрадзейнае апекаваньне і дбаньне імпэратрыцы Марыі Фёдараўны пра бедных» (1812; Расейскі музэй)
  • «Партрэт доктара мэдыцыны і хірургіі Мікалая Фёдаравіча Арэнта» (1822; Трацьцякоўская галерэя)
  • «Партрэт маладой жанчыны зь дзіцем» (1824; Львоўская карцінная галерэя)
  • «Партрэт Міхаіла Кутузава (Галянішчаў-Кутузаў, князь Смаленскі)» (1830-я гады, алей, холст, 142 × 115 см, Эрмітаж, Санкт-Пецярбург)

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.