Юра
пэрыяд мэзазою / From Wikipedia, the free encyclopedia
Юрскі пэрыяд (сыстэма), юра (ад назову гораў Юра ў Швайцарыі) — другі пэрыяд мэзазойскай эры. Пачаўся 201 мільён рокаў таму, працягваўся 56 мільёнаў рокаў. Пачатак пэрыяду адзначаны трыясава-юрскім выміраньнем. Таксама цягам пэрыяду адбыліся шчэ дзьве невялікія крызы: плінзбаска-таарская ды позьнетытонская. У асобную сыстэму выдзелены Абрамам Готлябам Вэрнэрам у 1795 годзе. Hölder, H. 1964.[1][2]