From Wikipedia, the free encyclopedia
Юзэф Францішак Сапега (1679 — 11 красавіка 1744) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падскарбі надворны літоўскі (з 1713).
Юзэф Францішак Сапега. Невядомы мастак, XVIII ст. | |
Герб «Ліс» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1679 |
Памёр | 11 красавіка 1744 |
Пахаваны | |
Род | Сапегі |
Бацькі | Францішак Стэфан Сапега Ганна Крыстына зь Любамірскіх |
Жонка | Крыстына з Браніцкіх |
Дзеці | Тадэвуш, Тэрэза |
З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Францішка Стэфана і Ганны Крыстыны зь Любамірскіх. Меў братоў Яна Казімера і Юрыя Фэліцыяна.
Быў паслом зь берасьцейскага сойміку на элекцыйны сойм 1697. Потым навучаўся ва ўнівэрсытэце места Грац (Аўстрыя), наведаў Баварыю, Францыю, Галяндыю, Гішпанію, Турэччыну.
У пачатку Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) прытрымліваўся нэўтралітэту, але ў 1706 канчаткова падтрымаў Станіслава Ляшчынскага. Пазьней перайшоў на бок Аўгуста Моцнага, які ў 1713 надаў яму ўрад надворнага падскарбія. Беспасьпяхова імкнуўся вярнуць пад уладу падскарбія надворнага эканоміі.
Быў адным з актыўных дзеячоў Віленскай канфэдэрацыі (1716). У 1720 — пач. 1730-х знаходзіўся ў шэрагах антыкаралеўскай апазыцыі ў Літве.
У часе бескаралеўя выказаўся за кандыдатуру Станіслава Ляшчынскага і беспасьпяхова прэтэндаваў на пасаду рэгімэнтара. У 1735 удзельнічаў у акцыях аддзелу Генэральнай канфэдэрацыі на Падольлі, быў пасярэднікам у перапісцы С. Ляшчынскага з крымскім ханам Каплан-Гірэем. Пазьней вызнаў каралём і вялікім князем Аўгуста Саса, імкнуўся атрымаць сэнатарскую пасаду. У канцы жыцьця зблізіўся з Радзівіламі, выступаў за прымірэньне зь імі іншых Сапегаў[2].
Пабраўся шлюбам з Крыстынай Браніцкай (у 1709), зь якой меў сына Тадэвуш і дачку Тэрэзу. Пахавалі Ю. Ф. Сапегу ў фундаваным ім касьцёле рэфарматаў у Боцьках на Падляшшы[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.