From Wikipedia, the free encyclopedia
Ю́зэф Даміні́к Касако́ўскі (16 красавіка 1771, Вайткуны Ковенскага павету — 2 лістапада 1840, Варшава) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Апошні лоўчы вялікі літоўскі (з 1794), пасол на Чатырохгадовы Сойм. Кавалер Ордэна Белага Арла (1793), Крыжа Ганаровага Легіёну і Ордэна Каралеўства Абодвух Сыцыліяў (абодва 1813).
Герб «Сьлепаўрон» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 16 красавіка 1771 Вайткуны Ковенскага павету |
Памёр | 2 лістапада 1840 Варшава |
Род | Касакоўскія |
Бацькі | Міхал Касакоўскі Барбара з Зыбэркаў |
Дзеці | Stanisław Szczęsny Kossakowski[d] і Q123735535? |
Прадстаўнік шляхецкага роду Касакоўскіх гербу «Сьлепаўрон», сын Міхала і Мар’яны з Барбары з Зыбэркаў.
У 1789 годзе атрымаў урад вількамірскага пісара гродзкага, 11 сакавіка 1790 году — прызначэньне ротмістрам кавалерыі ў гусарскай брыгадзе. Быў цывільна-вайсковым камісарам Вількамірскага павету, а таксама паслом ад гэтага павету. Не падтрымаў Канстытуцыі 3 траўня, удзельнік Таргавіцкай канфэдэрацыя[1].
21 траўня 1793 году стаў шэфам Другога палку пяхоты Вялікага Княства Літоўскага, а 13 студзеня 1794 году атрымаў урад лоўчага. Удзельнічаў у вайне 1812 году: камандаваў палком, атрымаў раненьні пад Барысавам (21 лістапада 1812 году) i на Бярэзіне. За ўдзел у абароне Спандаў атрымаў Крыж Ганаровага Легіёну (10 жніўня 1813).
10 лютага 1793 году ажаніўся зь Людвікай Патоцкай.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.