Юзэф Аляксандар Ябланоўскі (4 лютага 1711, Тыхомель на Валыні — 1 сакавіка 1777, Ліпск) — дзяржаўны дзяяч Рэчы Паспалітай, гісторык, бібліёграф, мэцэнат мастацтва. Стольнік вялікі літоўскі (1744—1755), ваявода наваградзкі (1755—1772), сябра шматлікіх эўрапейскіх акадэміяў і навуковых таварыстваў.
Юзэф Аляксандар Ябланоўскі. Невядомы мастак, XVIII ст. | |
Герб «Прус ІІІ» | |
Стольнік вялікі літоўскі | |
---|---|
1744 — 1755 | |
Папярэднік | Пётар Павал Сапега |
Наступнік | Станіслаў Аўгуст Панятоўскі |
Ваявода наваградзкі | |
1755 — 1772 | |
Папярэднік | Юры Радзівіл |
Наступнік | Юзэф Несялоўскі |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 4 лютага 1711 Тыхомель, Валынь |
Памёр | 1 сакавіка 1777 (66 гадоў) Ліпск |
Род | Ябланоўскія |
Бацькі | Аляксандар Ян Ябланоўскі Тэафілія зь Сяняўскіх |
Жонка | Караліна Тэрэза з Радзівілаў Францішка Вікторыя з Варанецкіх |
Дзеці | Тэафіла Стрэжыслава з Ябланоўскіх[d][1] |
Дзейнасьць | мастацтвазнавец |
Меў рэзыдэнцыі ў Падгорцах каля Стрыю, Ябланове Літоўскім, Ляхавічах. Быў старостам бускім, корсунскім і зьвянігарадзкім.
Біяграфія
Прадстаўнік магнацкага роду Ябланоўскіх гербу «Прус ІІІ», адзіны сын Аляксандра Яна (1670—1723), харунжага вялікага кароннага, і Тэафіліі зь Сяняўскіх (1677—1754). Атрымаў хатнюю адукацыю, падарожнічаў па Францыі, Італіі, Нямеччыне, Галяндыі, Ангельшчыне. Неаднаразова абіраўся паслом на соймы.
У 1740 годзе ажаніўся з Каралінай, дачкой канцлера вялікага літоўскага Караля Станіслава Радзівіла, што дало яму магчымасьць набыць маёнткі і ўрады ў Вялікім Княстве Літоўскім[2].
У часы другога панаваньня Станіслава Ляшчынскага быў ягоным прыхільнікам, паслом ад караля польскага і вялікага князя літоўскага да караля францускага Людовіка XV. У 1743 годзе ад імпэратара Карла VII атрымаў тытул князя. Падтрымліваў Барскую канфэдэрацыю, па паразе якой адмовіўся ад пасады наваградзкага ваяводы, каб ня ўдзельнічаць у санкцыянаваньні першага падзелу Рэчы Паспалітай[2].
Напісаў некалькі значных гістарычных працаў. Дзякуючы яго прапанове і фінансаваньню ў Парыжы ў 1772 годзе годзе выйшаў вядомы атляс Rizziego-Zannoniego, першы атляс Рэчы Паспалітай «Carte de Pologne...». Заснаваў у 1774 годзе ўва ўнівэрсытэце ў Ліпску Навуковае Таварыства Ябланоўскіх (лац. Societas Jablonoviana), якое існуе да сёньня. У XVIII стагодзьдзі выдаваліся яноныя працы з гісторыі Польшчы, матэматыцы, эканоміцы. Здолеў вылучыць зь ліку забароненага дасьледаваньні Мікалая Капэрніка, папулярызаваў ягоныя працы. У 1761 годзе выкупіў маёнтак у Чарнолесьсі, каб захаваць памяць пра Яна Каханоўскага. Напісаў: «Ostafi… tudzież nauka o wierszach i wierszopisach polskich» (1751, вершам), «Museum Polonum» (1752), «L’Empire des Sarmates» (1748) і працы з генэалёгіі.
Аднавіў Наваградзкі замак[2].
У 1740 годзе ажаніўся з князёўнай Тэрэзай Каралінай (1707—1765), удавой ваяводы берасьцейскага Казімера Лявона Сапегі (1697—1738), дачкой канцлера вялікага літоўскага Караля Станіслава Радзівіла (1669—1719) і Ганны Кацярыны з князёў Сангушкаў (1676—1746). У шлюбе нарадзіліся дзеці:
- Тэафілія Стражыслава (1743-1816), жонка з 1766 году краўчага вялікага літоўскага Юзэфа Сапегі (1737—1792)
- Ганна Дабрагнева (1745—1782), жонка з 1766 году кашталяна кіеўскага і ваяводы брацлаўскага Мацея Лянцкаронскага (1723—1789)
- Ядвіга Тэрэза
Па сьмерці першай жонкі ў 1766 годзе ажаніўся з князёўнай Францішкай Вікторыяй Варанецкай (1742—1827), у шлюбе зь якой нарадзіўся Аўгуст Дабрагост (1769-1792), ротмістар кавалерыі (1789)
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылік
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.