From Wikipedia, the free encyclopedia
Юзэф Альшына-Вільчынскі (па-польску: Józef Olszyna-Wilczyński; нар. 27 лістапада 1890 году ў Кракаве — пам. 22 верасьня 1939 году ў Сапоцкіне[2]) — польскі вайсковец, генэрал брыгады (з 1927 году).
Юзэф Альшына-Вільчынскі Józef Olszyna-Wilczyński | |||||||
27 лістапада 1890[1] — 22 верасьня 1939[1] (48 гадоў) | |||||||
Юзаф Альшына-Вільчынскі, паміж 1927-1936 | |||||||
Месца нараджэньня | Кракаў | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Месца сьмерці | Сапоцкін | ||||||
Прыналежнасьць | Аўстра-Вугоршчына, Польшча | ||||||
Род войскаў | пяхота | ||||||
Гады службы | Аўстра-Вугоршчына: 1914—1918 Польшча: 1918—1939 | ||||||
Званьне | генэрал брыгады | ||||||
Бітвы/войны | Першая сусьветная вайна Польска-савецкая вайна Другая сусьветная вайна | ||||||
Узнагароды | | ||||||
Служыў у аўстра-вугорскім войску. З 1918 году ў польскай арміі. Удзельнічаў у вайне з украінцамі і бальшавікамі. У 1923 годзе служыў у Міністэрстве вайсковых справаў. У 1924—27 гадох служыў у Корпусе Аховы Памежжа. У 1927—1935 гадох быў камандзірам 10 Дывізіі пяхоты ў Лодзі. У 1938 годзе стаў камандзірам акругі КАП у Горадні. Быў кавалерам многіх ордэнаў і мэдалёў.
У 1939 годзе камандаваў Асобнай апэрацыйнай групай «Горадня». Пасьля атрыманьня загаду распусьціць атрады застаўся ў Сапоцкіне, магчыма для арганізацыі кансьпірацыі. 22 верасьня аўтамабіль, якім ехаў разам з ад’ютантам і жонкай, быў затрыманы чырвонаармейцамі. У пасажыраў адабралі каштоўныя прадметы, пасьля чаго чырвонаармейцы адвялі польскіх вайскоўцаў у бок і там жорстка закатавалі. Жонка генэрала была вызваленая, саветы аддалі ей цела мужа[3]. Паводле расейскай вэрсіі, якой супярэчыць рэляцыя жонкі генэрала і яго кіроўцы, Юзаф Альшына-Вільчынскі загінуў у баі[4].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.