From Wikipedia, the free encyclopedia
Эфэ́кт Стрэ́йзанд (таксама Эфэкт Страйзанд; па-ангельску: Streisand effect) — фэномэн, які заключаецца ў тым, што спроба выдаліць (схаваць, выправіць або адцэнзураваць) пэўную інфармацыю прыводзіць толькі да яе больш шырокага пашырэньня (звычайна ў інтэрнэце). Гэта прыклад рэактыўнага супраціву — псыхалягічнае зьявы, калі асоба дазнаецца пра абмежаваньне доступу да інфармацыя, таму яе матывацыя да атрыманьня доступу і распаўсюду інфармацыі расьце.
Эфэкт атрымаў назву па імі амэрыканскае акторкі Барбары Страйзанд, чыя спроба ў 2003 годзе схаваць фатаздымкі ейнай рэзыдэнцыі (на выяве) у Малібу (Каліфорнія), ненаўмысна прыцягнулі да іх ўвагу грамадзтва.
Падобныя спробы робяцца, напрыклад, каб схаваць лічбы, файлы і сайты. Але замест таго, каб стрымаць распаўсюд, такія дзеяньні атрымліваюць адваротны эфэкт — інфармацыя прыцягвае ўвагу мэдыя, становіцца публічнай і разыходзіцца па інтэрнэце.
Тэрмін «Эфэкт Страйзанд» пашырыўся ад інцыдэнту 2003 году, калі Барбара Страйзанд зьвярнулася да суду з патрабаваньнем спагнаць з фатографа Кенэта Адэлмана(en) і сайту Pictopia.com $ 50 млн, бо здымак яе дому быў даступным сярод 12 000 іншых фатаздымкаў узьбярэжжа[1]. Адэлман сьцьвярджаў, што ён сфатаграфаваў дом поруч зь іншымі дамамі ў рамках праекту «California Coastal Records Project», які вывучае эрозію ўзьбярэжжа.
Да таго, як Страйзанд падала іск, фатаздымак «Image 3850» быў спампаваны з сайту толькі 6 разоў, 2 зь якіх былі зробленыя адвакатамі Страйзанд. Аднак у выніку пашырэньня інфармацыі пра іск фатаздымак дому Страйзанд набыў папулярнасьць у інтэрнэце (празь месяц пасьля падачы іску выяву праглядзелі больш чым 420 тысячаў карыстальнікаў). Адэлман заявіў, што інфармацыя пра іск прывяла на яго сайт больш чым мільён наведнікаў, а фатаздымак выкарыстала ў сваім артыкуле арганізацыя Associated Press і гэта, у сваю чаргу, прывяло да распаўсюду безьліччу газэт па ўсім сьвеце.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.