Музэй у Таліне From Wikipedia, the free encyclopedia
Эсто́нскі музэ́й пажа́рнай ахо́вы (па-эстонску: Eesti Tuletõrjemuuseum) — музэй гісторыі пажарнай аховы ў Эстоніі. Першы эстонскі дабраахвотніцкі пажарны аддзел быў створаны ў 1788 року братэрствам чорнагаловых і стаў адной зь першых пажарных харугваў у Эўропе. Першыя прафэсійныя пажарныя дружыны былі заснаваныя неўзабаве па Першай сусьветнай вайне, у 1919[1].
Эстонскі музэй пажарнай аховы | |
Eesti Tuletõrjemuuseum | |
Месцазнаходжаньне | Талін, Эстонія |
---|---|
Адрас | Раўа 2, Талін |
Тэматыка калекцыі | Пажарная ахова |
Створаны | 1974 г. |
Дырэктар | Іва Паўлюс |
Геаграфічныя каардынаты | 59°26′7″ пн. ш. 24°45′50″ у. д. |
Эстонскі музэй пажарнай аховы | |
www.tuletorjemuuseum.ee |
Эстонскі музэй пажарнай аховы быў створаны ў 1974 року, такім чынам гэта адзін з найстарэйшых падобных музэяў ва Ўсходняй Эўропе. Да 2003 року музэй разьмяшчаўся ў былым пажарным цэху на вуліцы Вана-Віру. З 2007 музэй знаходзіцца ў будынку пажарнай станцыі на вуліцы Раўа.
Экспазыцыя складаецца са старога проціпажарнага начыньня, існуюць пляны пашырэньня музэю, у тым ліку адкрыцьця выставы пажарных аўтамабіляў і задзейнічаньня гістарычнае вежы пажарнага цэху.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.