Эскадрыльля
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эскадры́льля (па-француску: escadrille) — асноўнае тактычнае і агнявое падразьдзяленьне авіяцыйных і верталётных частак ВПС і іншых відаў узброеных сілаў.
Складаецца зь некалькіх зьвёнаў (атрадаў), на ўзбраеньні якіх, звычайна, аднатыпныя самалёты або верталёты (ад 10 да 24 і больш адзінак).
Ва ўзброеных сілах шэрагу дзяржаваў (ЗША, Італія, Нямеччына) эскадрыльляй называюць ракетнае (зэнітна-ракетнае) падразьдзяленьне.