фіна-вугорская этнічная група From Wikipedia, the free encyclopedia
Э́рзя (па-эрзянску: эрзят) — этнічная група мардвы. Мова — эрзянская мардоўскай групы фіна-валжанскай падгаліны фіна-вугорскай галіны ўральскай сям’і. Эрзя пражываюць у басэйне рэк Мокшы і Суры, а таксама Волгі і Белай.
Эрзя | |
эрзя | |
Агульная колькасьць | 57 008[1] |
---|---|
Рэгіёны пражываньня |
|
Мовы | эрзянская, расейская |
Рэлігіі | праваслаўе, малаканства, лютэранства |
Блізкія этнасы | мокша, марыйцы, мяшчора, мера, мурама |
Эрзя адносяць да беламора-балтыйскага варыянту эўрапэоіднай расы, да якога адносяцца таксама большасьць балтыйскіх фінскамоўных народаў і частка комі-зыранаў.
Існуюць розныя меркаваньні што да зьяўленьня народнасьці эрзя: альбо больш як паўтары тысячы таму паўстаў агульны мардоўскі народ, які ў сярэдзіне ці ў канцы I тысячагодзьдзя н. э. падзяліўся на мокшаў і эрзяў; альбо мокша і эрзя былі падзеленыя адпачатку, і ніколі не суіснавалі як адзіны народ; альбо ў VI—VII стагодзьдзях асобныя культуры эрзя і мокша аб’ядналіся ў агульнамардоўскую, якая зноў падзялілася ў пачатку II тысячагодзьдзя[2].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.