пасёлак у Койданаўскім раёне Менскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Энэрге́тыкаў[1] — пасёлак, цэнтар Негарэльскага сельсавету Койданаўскага раёну Менскай вобласьці Беларусі. Побач чыгуначны прыпынак Энэргетык на лініі Менск — Баранавічы. На правым беразе р. Ператуць. За 13 км ад Койданава, 51 км ад Менску, 3 км ад Негарэлага.
Энэргетыкаў | |
трансьліт. Enerhietykaŭ | |
Дата заснаваньня: | 1968 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Менская |
Раён: | Койданаўскі |
Сельсавет: | Негарэльскі |
Вышыня: | 183 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 2453 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1716 |
Паштовы індэкс: | 222738 |
СААТА: | 6222828131 |
Нумарны знак: | 5 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°35′10″ пн. ш. 27°3′9″ у. д. |
± Энэргетыкаў | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Вядомы з XVI стагодзьдзя як сяло Негарэлае ў Менскім павеце ВКЛ. З 1569 г. у Менскім ваяводзтве Рэчы Паспалітай. Перасадачная і паштовая станцыя на конным тракце Менск — Наваградак. У 1588 г. у Станькаўскай воласьці. Належаў Радзівілам, уваходзіў у Койданаўскае графства. Паводле інвэнтара маёнтку Койданава 1621 г., вёска, 41 двор. 3 1793 г. у Койданаўскай воласьці Менскага павету. У канцы XIX ст. працавалі два вадзяныя млыны, фабрыка сыроў. У 1871 г. за 2 км ад маёнтку на лініі Менск — Баранавічы адкрыта чыгуначная станцыя Негарэлае. У 1937 г. тут была створана Негарэльская МТС. Пасьля 1958 г. разьмяшчалася вытворча-рамонтная база трэсту «Захадэлектрасеткабуд», пазьней узьнік рабочы пасёлак. Дзейнічае праваслаўная царква.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.