Экспанэнтавая натацыя
спосаб запісу надта малых ці вельмі вялікіх лікаў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Экспанэ́нтавая ната́цыя, навуко́вы за́піс — спосаб запісу лікаў, надта вялікіх ці вельмі маленькіх для зручнага запісу ў дзесятковай форме. Такую заснаваную на дзесятковай базе натацыю шырока ўжываюць навукоўцы, матэматыкі ды інжынэры, бо яна дазваляе спрасьціць арытмэтычныя апэрацыі.
Дзесятковы запіс | Навуковы запіс |
---|---|
2 | 2×100 |
300 | 3×102 |
4321.768 | 4.321768×103 |
−53000 | −5.3×104 |
6720000000 | 6.72×109 |
02 | 2×10−1 |
987 | 9.87×102 |
0.00000000751 | 7.51×10−9 |
У экспанэнтавай натацыі ненулявыя лікі запісваюць у форме
альбо m, памножанае на дзесяць у ступені n, дзе n — цэлы лік, а каэфіцыент m — ненулявы рэчаісны лік (звычайна паміж 1 і 10 у модулі, і запісаны найчасьцей зь дзесятковым разьдзяляльнікам). Цэлы лік n называецца экспанэнтай, а рэчаісны m — вартасным лікам(d) або мантысай[1]. Калі лік адмоўны, то перад m дадаецца сымбаль мінусу, як і ў звычайнай дзесятковай натацыі. У нармалізаванай натацыі экспанэнту выбіраюць так, каб абсалютная велічыня (модуль) вартаснага ліку m была ня меншай за 1 і меншай за 10.