![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7c/Eker%25C3%25B6_Municipality_in_Stockholm_County.png/640px-Eker%25C3%25B6_Municipality_in_Stockholm_County.png&w=640&q=50)
Экерэ (камуна лэну Стакгольм)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Экерэ (па-швэдзку: Ekerö kommun) — камуна ў Швэцыі, у лэне Стакгольме. Разьмешчана на 140 астравах возера Мэлярэну, найбольш значныя зь якіх Экерэн, Фэрінгсё, Лювён, Адэльсё, Б’ёркё, Гэльгё ды Мунсё. Зьяўляецца часткай Вялікага Стакгольму. Галоўны горад — Экерэ. Насельніцтва на 31 сьнежня 2015 году — 26 984 чалавекі. На тэрыторыі камуны знаходзяцца адразу два аб’екты, уключаныя ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО — каралеўскі палац Дротнінггольм, які цяпер зьяўляецца галоўнай рэзыдэнцыяй швэдзкага караля, і Бірка — рэшты гораду эпохі вікінгаў (на востраве Б’ёркё).
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Экерэ (неадназначнасьць).
Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Краіна ...
Камуна Экерэ | |
Ekerö kommun | |
![]() Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Швэцыя |
Лэн | Стакгольм |
Статус | грамада Швэцыі |
Уваходзіць у | Вялікі Стакгольм[d], Уплянд[d], Q19978621? і Q61633522? |
Адміністрацыйны цэнтар | Ekerö[d] |
Дата ўтварэньня | 1 студзеня 1971[1] |
Кіраўнік | Adam Reuterskiöld[d][2] |
Насельніцтва (2015) | 26 984 чалавекі |
Шчыльнасьць | 119,08 чал./км² |
Плошча | 386,58 км² |
Камуна Экерэ на мапе Швэцыі | |
![]() | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | +1 |
Летні час | +2 |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
Закрыць