![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/39/Edward_the_Martyr_by_Edwards_detail.jpg/640px-Edward_the_Martyr_by_Edwards_detail.jpg&w=640&q=50)
Эдўард Пакутнік
From Wikipedia, the free encyclopedia
Эдўард Пакутнік (па-старажытнаангельску: Eadweard; 962 — 18 сакавіка 978) — кароль Ангельшчыны з 975 па 978 год. Сьвяты праваслаўнай, каталіцкай і англіканскай цэркваў. Быў старэйшым сынам караля Эдгара, пасьля сьмерці якога разам са сваім зводным братам Этэльрэдам прэтэндаваў на карону. У 975 годзе Эдўард быў абраны каралём, дзякуючы сваім уплывовым прыхільнікам архіэпіскапам Данстанам і Освальдам.
Хуткія факты Кароль Ангельшчыны, Папярэднік ...
Эдўард Пакутнік Eadweard | |
![]() | |
Кароль Ангельшчыны | |
8 ліпеня 975 — 18 сакавіка 978 | |
Папярэднік | Эдгар |
Наступнік | Этэльрэд Неразумны |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 962, Ўэсэкс, Ангельшчына |
Памёр | 18 сакавіка 978, Корф, Дорсэт, Ангельшчына |
Пахаваны | Ўорэгэм, Дорсэт |
Дынастыя | Ўэсэкская дынастыя |
Бацька | Эдгар |
Маці | Этэльфлэд ці Ўілфрыт |
Закрыць
18 сакавіка 978 году быў запрошаны ў замак Корф у Дорсэтшыры, дзе на той момант жылі прынц Этэльрэд і яго маці Эльфрэда, другая жонка нябожчыка Эдгара. Падчас прывітаньня быў забіты слугамі Эльфрэды.